Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ірад
ЛУКІ 3 : 1
1 А ў пятнаццаты год панаваньня цэзара Тыбэрыя, калі Понтый Пілат панаваў у Юдэі, Ірад быў тэтрархам у Галілеі, Філіп, брат ягоны, — тэтрархам у Ітурэі і раханіцкай краіне, а Лісані — тэтрархам у Абіліне,
ЛУКІ 23 : 7
7 І, даведаўшыся, што Ён з-пад улады Ірада, паслаў Яго да Ірада, які ў тыя дні быў у Ерусаліме.
МАЦЬВЕЯ 14 : 4
4 бо Ян казаў яму: «Не належыцца табе мець яе».
МАРКА 6 : 19
19 А сама Ірадыяда злавала на [Яна] і хацела яго зьнішчыць, але не магла,
МАРКА 6 : 28
28 Той, пайшоўшы, сьцяў яго ў вязьніцы, і прынёс галаву ягоную на місе, і даў дзяўчыне, а дзяўчына дала яе маці сваёй.
ЛУКІ 9 : 7
7 А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што дзеялася праз Яго, і быў зьбянтэжаны, бо адны казалі, што гэта Ян устаў з мёртвых;
ЛУКІ 9 : 9
9 І сказаў Ірад: «Яна я сьцяў. А хто Гэты, пра Якога я чую такое?» І шукаў убачыць Яго.
ЛУКІ 23 : 8
8 А Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо даўно хацеў убачыць Яго, бо шмат чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць нейкі знак, які Ён учыніць.
ЛУКІ 13 : 32
32 І сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэтаму лісу: “Вось, Я выганяю дэманаў і аздараўляю сёньня і заўтра, і ў трэці дзень скончу”.
ЛУКІ 23 : 12
12 І сталіся ў той дзень Пілат і Ірад сябрамі, бо раней мелі варожасьць між сабою.
ЛУКІ 23 : 15
15 І таксама Ірад [нічога не занйшоў], бо я пасылаў вас да яго. І вось, нічога ня знойдзена ў Ім, вартага сьмерці.
ДЗЕІ 4 : 27
27 Бо праўдзіва сабраліся супраць Сьвятога Сына Твайго Ісуса, Якога Ты памазаў, Ірад і Понтый Пілат з паганамі і народам Ізраіля,
ДЗЕІ 12 : 23
23 А анёл Госпада адразу ўдарыў яго за тое, што ён не аддаў славу Богу, і, заедзены чэрвямі, ён памёр.
Leave a Reply