Пра што гаворыць Біблія Ідумейцы – Усе біблейскія вершы пра Ідумейцы

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ідумейцы

БЫЦЬЦЁ 36 : 39
39 I памёр Баал-Ханан, сын Ахбора, і валадарыў пасьля яго Гадар, а імя гораду ягонага — Паў; а імя жонкі ягонае — Мэгетавэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагава.

ЛІКІ 20 : 14
14 І паслаў Майсей з Кадэшу паслоў да валадара Эдому, каб яны сказалі: «Я — брат твой, Ізраіль: Ты ведаеш усе беды, якія спаткалі нас.

1 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 50
50 I памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.

ЭЗЭКІЭЛЬ 32 : 29
29 Там Эдом і валадары ягоныя, і ўсе князі ягоныя, якія пры ўсёй сіле сваёй паложаны сярод тых, якія забітыя мячом. Яны ляжаць сярод неабрэзаных, сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

АМОС 2 : 1
1 Гэта кажа ГОСПАД: “За тры правіны сыноў Мааву, нават за чатыры, не дарую яму, бо ён спаліў на вапну косткі валадара Эдому.

БЫЦЬЦЁ 36 : 43
43 князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле сялібаў іхніх, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому.

ВЫХАД 15 : 15
15 Тады спалохаліся князі Эдому, моцных Мааву ахапіла дрыжаньне, млеюць усе жыхары Ханаану.

1 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 54
54 князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.

БЫЦЬЦЁ 32 : 3
3 I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 2 : 5
5 не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй нават на стапу нагі, таму што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 2 : 12
12 А ў Сэіры жылі раней Харэі, але сыны Эзава выгналі іх, і вынішчылі іх перад абліччам сваім, і пасяліліся на месцы іхнім, як зрабіў Ізраіль у зямлі спадчыны сваёй, якую даў яму ГОСПАД.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 2 : 6
6 Ежу купляйце ў іх за срэбра і ешце; таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 7
7 Ня будзеш жадаць для іх міру і дабрабыту ў-ва ўсе дні твае і на вякі.

ЛІКІ 20 : 21
21 І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, і Ізраіль адыйшоў у бок ад яго.

1 САМУЭЛЯ 14 : 47
47 А Саўл, умацаваў валадараньне сваё над Ізраілем і ваяваў наўкола з усімі ворагамі сваімі: з Маавам, з сынамі Амона, з Эдомам, з валадаром Цобы і Філістынцамі. І куды толькі ён паварочваўся, усюды перамагаў.

1 ВАЛАДАРОЎ 11 : 16
16 бо быў там Ёаў і ўвесь Ізраіль шэсьць месяцаў, аж пакуль ня выбілі ўсіх мужчынаў у Эдоме.

1 ЛЕТАПІСАЎ 18 : 13
13 І паставіў ён залогі ў Эдоме, і стаў увесь Эдом слугамі Давіда. І дапамагаў ГОСПАД Давіду паўсюль, дзе ён хадзіў.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *