Пра што гаворыць Біблія Ёаў – Усе біблейскія вершы пра Ёаў

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ёаў

1 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 16
16 І былі сёстры іхнія: Цэруя і Абігайль. Сыны Цэруі: Абішай, Ёаў і Асаэль, тры.

2 САМУЭЛЯ 8 : 16
16 І Ёаў, сын Цэруі, [быў] над войскам, а Язафат, сын Ахілюда — канцлер,

2 САМУЭЛЯ 20 : 23
23 І Ёаў [быў ]над усім войс­кам Ізраіля, а Бэная, сын Егаяды — над Керэтамі і Пэлетамі,

1 ЛЕТАПІСАЎ 11 : 6
6 І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.

1 ЛЕТАПІСАЎ 18 : 15
15 Ёаў, сын Цэруі, [быў] над войскам, Язафат, сын Ахілюда — канцлер,

1 ЛЕТАПІСАЎ 27 : 34
34 Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў.

1 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 28
28 І ўсё, што пасьвяціў Самуэль відушчы, і Саўл, сын Кіша, і Абнэр, сын Нэра, і Ёаў, сын Цэруі — усё пасьвечана [было] ў рукі Шэляміта і братоў ягоных.

1 ЛЕТАПІСАЎ 11 : 6
6 І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.

2 САМУЭЛЯ 2 : 32
32 І ўзялі яны Асаэля, і пахавалі яго ў магіле бацькі ягонага, што ў Бэтлееме. І Ёаў і людзі ягоныя ішлі ўсю ноч і на самым сьвітаньні [дайшлі] да Хеўрону.

2 САМУЭЛЯ 3 : 27
27 І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагава­рыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.

1 ВАЛАДАРОЎ 2 : 5
5 І ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаў, сын Цэруі, што ён зрабіў з двума начальнікамі войска Ізраіля, з Абнэрам, сынам Нэра, і з Амасам, сынам Етэра, якіх ён забіў. Ён праліў кроў вайны ў [час] міру, і апаганіў крывёй вайны пояс на сьцёг­нах сваіх і сандалы на нагах сваіх.

1 ВАЛАДАРОЎ 11 : 16
16 бо быў там Ёаў і ўвесь Ізраіль шэсьць месяцаў, аж пакуль ня выбілі ўсіх мужчынаў у Эдоме.

ПСАЛЬМЫ 60 : 1
1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,

2 САМУЭЛЯ 10 : 14
14 А сыны Амона ўбачылі, што Сірыйцы ўцяклі, і ўцяклі перад Абішаем, і ўвайшлі ў горад. І адыйшоў Ёаў ад сыноў Амона, і вярнуўся ў Ерусалім.

1 ЛЕТАПІСАЎ 19 : 15
15 А сыны Амона ўбачылі, што ўцёк Арам, і самі ўцяклі ад Абішая, брата ягонага, і ўвайшлі ў горад, а Ёаў пайшоў у Ерусалім.

2 САМУЭЛЯ 11 : 1
1 І сталася праз год, у час, калі валадары выходзяць [на войны], Давід выправіў Ёава і слугаў сваіх з ім, і ўсяго Ізраіля, і яны спустошылі сыноў Амона і абляглі Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме.

2 САМУЭЛЯ 11 : 25
25 І сказаў Давід пасланцу: «Так скажы Ёаву: “Няхай ня будзе ў вачах тваіх тое, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду і зьнішчы яго”. І ты падбадзёр яго».

2 САМУЭЛЯ 12 : 29
29 І Давід сабраў увесь народ, і пайшоў на Раббу, і ваяваў суп­раць яе, і здабыў яе.

1 ЛЕТАПІСАЎ 20 : 1 – 104

1 І сталася праз год, у часе выхаду валадароў [на вайну], вывеў Ёаў войска вялікае, і спустошыў зямлю сыноў Амона, і прыйшоў, і аблёг Раббу. А Давід застаўся ў Ерусаліме. І здабыў Ёаў Раббу, і зруйнаваў яе.
2 І ўзяў Давід карону валадара іхняга з галавы ягонай; і знайшоў, што яна важыла талент золата, і быў на ёй камень каштоўны; і была яна на галаве ў Давіда. І здабычы вельмі шмат ён вынес з гораду.
3 А народ, які быў у ім, вывеў і палажыў іх пад пілы, і цапы жалезныя, і сякеры. Гэтак зрабіў Давід з усімі гарадамі сыноў Амона. І вярнуўся Давід і ўвесь народ у Ерусалім.
4 І сталася пасьля гэтага, пачалася вайна з Філістынцамі ў Гэзэры. Тады Сібэхай Хушанін забіў Сіпая, аднаго з нашчадкаў Рэфаімаў, і яны былі пабітыя.
5 І яшчэ была вайна з Філістынцамі. І Эльханан, сын Яіра, забіў Ляхмі, брата Галіята, Хітыта, у якога тронак дзіды быў як навой ткацкі.
6 І была яшчэ вайна ў Гаце, і быў адзін чалавек высокага росту, у якога было па шэсьць пальцаў, усяго дваццаць чатыры, і ён таксама паходзіў з Рэфаімаў.
7 І ён блюзьніў на Ізраіля; і забіў яго Ёнатан, сын Шымы, брата Давіда.
8 Гэта былі народжаныя з Рэфаімаў у Гаце, і яны загінулі ад рукі Давіда і ад рукі слугаў ягоных.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *