Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ёахаз
2 ВАЛАДАРОЎ 10 : 35
35 І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І заваладарыў Егаахаз, сын ягоны, пасьля яго.
2 ВАЛАДАРОЎ 13 : 9
9 І супачыў Егаахаз з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І стаў валадаром Егааш, сын ягоны, пасьля яго.
2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 31
31 Егаахаз меў дваццаць тры гады, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Хамуталь, дачка Ярэміі з Лібны.
1 ЛЕТАПІСАЎ 3 : 15
15 Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36 : 1
1 І ўзяў народ зямлі Егаахаза, сына Ёсіі, і паставілі яго за валадара ў Ерусаліме пасьля бацькі ягонага.
ЯРЭМІЯ 22 : 11
11 Бо гэта кажа ГОСПАД пра Шальлюма, сына Ёсіі, валадара Юды, які заваладарыў пасьля Ёсіі, бацькі свайго і які выйшаў з месца гэтага: “Ён ня вернецца больш сюды.
2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 32
32 І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, паводле ўсяго таго, што рабілі бацькі ягоныя.
2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 35
35 І Егаякім даваў фараону срэбра і золата, і мусіў ён ападаткаваць зямлю, каб даваць срэбра паводле [слова] з вуснаў фараона, і ад кожнага чалавека ў зямлі [Юды] паводле вызначанага падатку ён вымагаў срэбра і золата, каб даваць фараону Нэхо.
2 ЛЕТАПІСАЎ 36 : 4
4 І валадар Эгіпту паставіў за валадара над Юдам і Ерусалімам Эліякіма, брата ягонага, і зьмяніў імя ягонае на Егаякім, а Егаахаза, брата ягонага, узяў Нэхо і завёў яго ў Эгіпет.
ЯРЭМІЯ 22 : 12
12 Бо ў месцы, у якое завялі яго, там ён памрэ, і зямлі гэтай больш ня ўбачыць””.
Leave a Reply