Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Ёах
2 ВАЛАДАРОЎ 18 : 18
18 І паклікалі яны валадара. І выйшлі да іх Эліякім, сын Хількіі, загадчык дому [валадара], і Шэўна пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.
2 ВАЛАДАРОЎ 18 : 26
26 І сказалі Эліякім, сын Хількіі, і Шэўна, і Ёах Рабсаку: «Гавары, калі ласка, да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем мову гэтую, а не гавары да нас па-гебрайску, у вушы народу, які на мурах».
ІСАЯ 36 : 3
3 І выйшлі да яго Эліякім, сын Хількіі, які [быў] загадчык палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер.
ІСАЯ 36 : 11
11 І сказалі Эліякім, Шэўна і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем, не гавары да нас па-юдэйску ў вушы людзей, якія на мурах».
ІСАЯ 36 : 22
22 І прыйшлі Эліякім, сын Хількіі, які быў [загадчык] палацу, і Шэўна, пісар, і Ёах, сын Асафа, канцлер, да Эзэкіі, разьдзёршы шаты, і пераказалі яму словы Рабсака.
1 ЛЕТАПІСАЎ 6 : 21
21 сын ягоны — Ёах; сын ягоны — Іддо; сын ягоны — Зэрах; сын ягоны — Еатэрай.
2 ЛЕТАПІСАЎ 29 : 12
12 І ўсталі лявіты: Махат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі, з сыноў Кегата; і з сыноў Мэрары: Кіш, сын Абадыі, і Азарыя, сын Егальлелеля; і з сыноў Гершона: Ёах, сын Зіммы, і Эдэн, сын Ёаха,
1 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 4
4 Сыны Абэд-Эдома: Шэмая першародны, Егазавад другі, Ёах трэці, Сахар чацьвёрты, Натанаэль пяты,
2 ЛЕТАПІСАЎ 34 : 8
8 А ў васямнаццатым годзе валадараньня свайго, пасьля ачышчэньня зямлі і Дому [Божага], ён паслаў Шафана, сына Ацаліі, і Маасэю, начальніка гораду, і Ёаха, сына Ёахаза, канцлера, каб направіць Дом ГОСПАДА, Бога свайго.
Leave a Reply