Якаў

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Якаў

БЫЦЬЦЁ 25 : 26
26 Потым выйшаў брат ягоны, і рука ягоная трымала пяту Эзава, і назвалі імя ягонае Якуб. А Ісааку было шэсьцьдзясят гадоў, калі яны нарадзіліся.

ЕГОШУА 24 : 4
4 І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву Я даў гару Сэір на ўласнасьць, а Якуб і сыны ягоныя зыйшлі ў Эгіпет.

1 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 34
34 I нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.

ДЗЕІ 7 : 8
8 І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.

МАЦЬВЕЯ 1 : 2
2 Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;

БЫЦЬЦЁ 25 : 21
21 I прасіў Ісаак ГОСПАДА пра жонку сваю, бо яна была бясплодная; і ГОСПАД быў упрошаны ім, і зачала Рэбэка, жонка ягоная.

БЫЦЬЦЁ 25 : 34
34 I Якуб даў Эзаву хлеб і страву з сачэвіцы, і ён еў, і піў, і ўстаў, і пайшоў; і пагрэбаваў Эзаў першародзтвам.

ГЕБРАЯЎ 12 : 16
16 каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё.

БЫЦЬЦЁ 27 : 29
29 Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».

ГЕБРАЯЎ 11 : 20
20 Вераю ў будучае Ісаак дабраславіў Якуба і Эзава.

БЫЦЬЦЁ 27 : 46
46 I сказала Рэбэка Ісааку: «Абрыдла мне жыцьцё маё з прычыны дачок Хета. Калі возьме Якуб жонку з дачок Хета, якія з дочак зямлі гэтай, дык навошта мне жыцьцё?»

БЫЦЬЦЁ 28 : 5
5 I паслаў Ісаак Якуба, і ён пайшоў у Падан-Арам да Лявана, сына Бэтуэля Арамейца, брата Рэбэкі, маці Якуба і Эзава.

ОСІЯ 12 : 12
12 І ўцёк Якуб на палі Араму, і служыў Ізраіль за жонку, і за жонку пільнаваў [статак].

БЫЦЬЦЁ 28 : 22
22 дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну».

БЫЦЬЦЁ 28 : 22
22 дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну».

БЫЦЬЦЁ 35 : 15
15 I назваў Якуб імя месца, на якім Бог гаварыў з ім, Бэтэль.

1 ЛЕТАПІСАЎ 16 : 18
18 кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пракладу] шнур спадчыны вашай”.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *