Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае якасці Хрыста
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 5
5 Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,
ГАЛЯТАЎ 4 : 1 – 31
1 Кажу вось: увесь час, пакуль спадкаемца — немаўля, ён нічым ня лепшы за слугу, хоць ён пан усяго,
2 але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага бацькам часу.
3 Гэтак і мы, калі былі немаўлятамі, былі паняволеныя стыхіям сьвету.
4 А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,
5 каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
6 А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»
7 Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.
8 Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі тым, якія паводле прыроды ня ёсьць богі.
9 Цяпер жа, пазнаўшы Бога, а больш пазнаныя Богам, як вы вяртаецеся ізноў да нядужых і ўбогіх стыхіяў, якім зноў хочаце служыць нанова?
10 Вы сочыце за днямі, і месяцамі, і порамі, і гадамі.
11 Баюся за вас, ці не надарма я працаваў у вас.
12 Прашу вас, браты, будзьце, як і я, бо і я, як вы. Вы нічым ня скрыўдзілі мяне.
13 А вы ведаеце, што я ў нядужасьці цела дабравесьціў вам раней,
14 і вы не пагардзілі спакусай маёй, якая ў целе маім, і не адапхнулі, але прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.
15 Дык якое было шчасьце вашае! Бо сьведчу вам, што калі б было магчыма, вырваўшы вочы вашыя, вы далі б мне.
16 Дык ці ж я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?
17 Рупяцца пра вас нядобра, але хочуць аддзяліць вас [ад нас], каб вы рупіліся пра іх.
18 А добра рупіцца пра добрае заўсёды, а ня толькі, калі я прысутны ў вас,
19 дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль не ўкшталтуецца ў вас Хрыстос.
20 Хацеў бы я цяпер быць прысутным у вас і зьмяніць голас мой, бо я зьбянтэжаны вамі.
21 Скажыце мне вы, якія хочаце быць пад Законам: ці ж вы ня слухаеце Закону?
22 Бо напісана, што Абрагам меў двух сыноў: аднаго ад служкі і аднаго ад свабоднай.
23 Але той, які ад служкі, народжаны паводле цела, а той, які ад свабоднай, — праз абяцаньне.
24 Гэта ёсьць алегорыя. Бо гэта два запаветы: адзін — ад гары Сынай, які нараджае на няволю, які ёсьць Агар.
25 Бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;
26 а Ерусалім, які ўгары, — свабодны, ён ёсьць маці ўсім нам.
27 Бо напісана: «Узьвесяліся, няплодная, якая не нараджала; загукай і закрычы ты, якая, якая ня мучылася ў радзінах, бо шмат дзяцей у самотнай, больш, чым у той, якая мае мужа».
28 А мы, браты, паводле Ісаака — дзеці абяцаньня.
29 Але як тады той, які быў народжаны паводле цела, перасьледаваў таго, які паводле духа, гэтак і цяпер.
30 Але што кажа Пісаньне? «Выгані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сынам свабоднай».
31 Дык вось, браты, мы — дзеці ня служкі, але свабоднай.
ГАЛЯТАЎ 2 : 20
20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 15 : 22
22 Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,
ЭФЭСЦАЎ 2 : 10
10 Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
ЯНА 16 : 33
33 Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
ЭФЭСЦАЎ 5 : 1 – 33
1 Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,
2 і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
3 А распуста і ўсякая нячыстасьць або хцівасьць няхай і не называюцца ў вас, як і належыць сьвятым,
4 ані агідныя і пустыя словы або жарты непрыстойныя, але лепш падзяка.
5 Бо ведайце, што ніякі распусьнік, або нячысты, або хцівец, які зьяўляецца ідалапаклоньнікам, ня мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога.
6 Няхай ніхто не падманвае вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорнасьці.
7 Дык ня будзьце супольнікамі іх.
8 Вы былі некалі цемрай, а цяпер — сьвятло ў Госпадзе; хадзіце ж, як дзеці сьвятла,
9 бо плод Духа ёсьць у-ва ўсякай добрасьці, і праведнасьці, і праўдзе.
10 Выпрабоўвайце, што падабаецца Богу,
11 і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.
12 Бо пра тое, што робіцца імі патаемна, сорамна і гаварыць.
13 Але ўсё, дакаранае сьвятлом, робіцца яўным, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло,
14 таму сказана: «Устань, ты, які сьпіш, і ўваскрэсьні з мёртвых, і асьвеціць цябе Хрыстос».
15 Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
16 выкупляючы час, бо дні злыя.
17 Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.
18 І не ўпівайцеся віном, бо ў ім распуста, але напаўняйцеся Духам,
19 гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
20 дзякуючы заўсёды і за ўсё Богу і Айцу ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,
21 падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.
22 Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
24 Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
25 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
27 каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
28 Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
30 Бо мы — члены цела Яго, ад цела Яго і ад костак Яго.
31 Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку свайго і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адным целам.
32 Таямніца гэтая вялікая; а я кажу пра Хрыста і Царкву.
33 Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 17
17 Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
ФІЛІПЯНАЎ 2 : 1 – 30
1 Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,
2 дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
3 нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
4 Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
5 Бо няхай тое ў вас думаецца, што і ў Хрысьце Ісусе,
6 Які, маючы постаць Бога, не лічыў захопам быць роўным Богу,
7 але прынізіў Сябе, прыняўшы постаць слугі, стаўшыся на падабенства людзей і знойдзены выглядам, як чалавек,
8 панізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным ажно да сьмерці, і сьмерці крыжовай.
9 Дзеля гэтага і Бог узвысіў Яго і даў Яму імя па-над усякае імя,
10 каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных
11 і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.
12 Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
13 бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.
14 Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,
15 каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
16 захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.
17 Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.
18 З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.
19 А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.
20 Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся.
21 Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса.
22 А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эвангельля.
23 Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе.
24 Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду.
25 Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй,
26 бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужыў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную.
27 Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку.
28 Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны.
29 Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні,
30 бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне.
Leave a Reply