Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае юбілей царквы
ЭФЭСЦАЎ 4 : 16
16 з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
МАЦЬВЕЯ 16 : 18
18 І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.
ПСАЛЬМЫ 150 : 1 – 6
1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!
3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!
ДЗЕІ 20 : 28
28 Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
НЭЭМІЯ 4 : 6
6 І мы будавалі мур, і ўвесь мур быў напраўлены да паловы яго. І народ меў сэрца да работы.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 9
9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
ПСАЛЬМЫ 100 : 5
5 Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 14
14 І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 23 – 24
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
МАЦЬВЕЯ 5 : 14
14 Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.
1 ПЯТРА 2 : 9
9 А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
ЛУКІ 6 : 48
48 Ён падобны да чалавека, што будуе дом, і ён капаў, і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале.
ГАЛЯТАЎ 1 : 10
10 Бо ці ж я на людзей спадзяюся, ці на Бога? Ці шукаю, каб спадабацца людзям? Бо калі б я яшчэ людзям дагаджаў, дык ня быў бы слугою Хрыста.
ЯНА 10 : 2
2 А хто ўваходзіць дзьвярыма, той — пастыр авечак.
2 ПЯТРА 1 : 19 – 21
19 І мы маем цьвёрдае прарочае слова, і вы добра робіце, што зважаеце на яго, як на сьветач, што сьвеціць у цёмным месцы, пакуль не пачне днець і ня ўзыйдзе зараніца ў сэрцах вашых,
20 разумеючы спачатку, што ніякае прароцтва з Пісаньня ня мае адвольнага тлумачэньня,
21 бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.
1 ЯНА 5 : 1 – 21
1 Кожны, хто верыць, што Ісус ёсьць Хрыстос, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць Таго, Які нарадзіў, любіць і Народжанага ад Яго.
2 З гэтага пазнаем, што любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем прыказаньні Ягоныя.
3 Бо тое ёсьць любоў Божая, каб мы захоўвалі прыказаньні Ягоныя; і прыказаньні Ягоныя няцяжкія.
4 Бо кожны, хто народжаны ад Бога, перамагае сьвет; і гэтая перамога, што перамагла сьвет, — вера нашая.
5 Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы?
6 Гэты Ісус Хрыстос, Які прыйшоў праз ваду і кроў; не праз ваду толькі, але праз ваду і кроў; і Дух ёсьць Тым, Які сьведчыць, бо Дух ёсьць праўда.
7 Бо тры сьведчаць у небе: Айцец, Слова і Сьвяты Дух, — і гэтыя тры ёсьць адно.
8 І тры сьведчаць на зямлі: дух, вада і кроў; і гэтыя тры — пра адно.
9 Калі мы прыймаем сьведчаньне чалавечае, сьведчаньне Божае большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Ён засьведчыў пра Сына Свайго.
10 Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.
11 І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.
12 Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.
13 Гэтае напісаў я вам, якія вераць у імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыцьцё вечнае, і каб вы верылі ў імя Сына Божага.
14 І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
15 І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.
16 Калі хто ўбачыў брата свайго, які грашыць грэхам не на сьмерць, няхай просіць [за яго], і [Бог] дасьць жыцьцё таму, які грашыць не на сьмерць. Ёсьць грэх на сьмерць, не кажу, каб адносна такога ён маліўся.
17 Усякая няправеднасьць ёсьць грэх, але ёсьць грэх не на сьмерць.
18 Мы ведаем, што кожны, народжаны ад Бога, не грашыць; але народжаны ад Бога захоўвае сябе, і злы не дакранецца яго.
19 Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.
20 Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
21 Дзеткі! Захоўвайце сябе ад ідалаў. Амэн.
ПСАЛЬМЫ 119 : 89 – 90
89 На вякі, ГОСПАДЗЕ, слова Тваё сьцьверджана на небе!
90 З пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Твая; Ты ўгрунтаваў зямлю, і яна стаіць.
ПСАЛЬМЫ 92 : 1 – 15
1 Псальм. Сьпеў на дзень суботы.
2 Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
3 Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы,
4 на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.
5 Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.
6 Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.
7 Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.
8 Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!
9 А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны на вякі!
10 Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.
11 І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.
12 Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.
13 Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.
14 Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на панадворках Бога нашага.
15 Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 5 : 7
7 Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.
Leave a Reply