Эдом

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Эдом

БЫЦЬЦЁ 25 : 25
25 I выйшаў першы, чырвоны, увесь, як кажух, касматы; і назвалі імя ягонае Эзаў.

БЫЦЬЦЁ 25 : 30
30 I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.

БЫЦЬЦЁ 36 : 1
1 I вось радавод Эзава, ён жа Эдом.

БЫЦЬЦЁ 36 : 8
8 I пасяліўся Эзаў на гары Сэір, Эзаў, ён жа Эдом.

БЫЦЬЦЁ 36 : 19
19 Вось сыны Эзава, і вось князі іхныя. Гэта Эдом.

БЫЦЬЦЁ 32 : 3
3 I паслаў Якуб пасланцоў перад сабою да Эзава, брата свайго, у зямлю Сэір, на поле Эдому.

БЫЦЬЦЁ 36 : 17
17 А вось сыны Рэўэля, сына Эзава: князь Нагат, князь Зэрах, князь Шамма, князь Міза. Гэта князі Рэўэля ў зямлі Эдом, гэта сыны Басэмат, жонкі Эзава.

БЫЦЬЦЁ 36 : 21
21 Дышон, Эцэр і Дышан. Гэта князі Харэяў, сыны Сэіра ў зямлі Эдом.

ЯРЭМІЯ 40 : 11
11 І таксама ўсе Юдэі, якія [былі] ў Мааве і сярод сыноў Амона, і ў Эдоме, і ў-ва ўсіх землях, пачулі, што валадар Бабілонскі пакінуў рэшту [людзей] у Юдзе і паставіў над імі Гедалію, сына Ахікама, сына Шафана.

АБАДЫЯ 1 : 8
8 Ці ня [станецца] ў той дзень, кажа ГОСПАД, што Я вынішчу мудрых з Эдому і разважлівасьць — з гары Эзава?

АБАДЫЯ 1 : 14
14 І ня стой на скрыжаваньнях, каб забіваць уцекачоў ягоных, і не выдавай пазасталых ягоных у дзень нядолі.

ЯРЭМІЯ 25 : 23
23 Дэдана і Тэму, Буза і ўсіх, якія стрыгуць валасы на скронях;

ЯРЭМІЯ 27 : 11
11 А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй””.

ІСАЯ 63 : 1
1 Хто гэта ідзе з Эдому, у шатах барвовых з Боцры? Хто такі прыгожы ў строях Сваіх крочыць з вялікай сілай Сваёй? «[Гэта] Я, Які прамаўляе ў праведнасьці, вялікі ў збаўленьні».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *