Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Шэкіна
ВЫХАД 25 : 22
22 I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.
ЛЯВІТ 16 : 2
2 і сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону, брату твайму, каб ня ў кожны час ён уваходзіў у [Месца] Сьвятое за заслону перад накрыўкай, якая на Каўчэгу, каб ён не памёр, калі Я буду аб’яўляцца ў воблаку над накрыўкай.
2 САМУЭЛЯ 6 : 2
2 І ўстаў Давід, і пайшоў з усім народам, які з ім, да Баал-Юды, каб адтуль прынесьці Каўчэг Божы, над якім клікалі імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах.
2 ВАЛАДАРОЎ 19 : 15
15 І маліўся Эзэкія перад абліччам ГОСПАДА, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Толькі Ты — Бог усіх валадарстваў зямлі. Ты ўчыніў неба і зямлю.
ПСАЛЬМЫ 80 : 1
1 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
ІСАЯ 37 : 16
16 «ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Ты — адзіны Бог над усімі валадарствамі зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
ЭЗЭКІЭЛЬ 9 : 3
3 А слава Бога Ізраіля паднялася з-над херувімаў, на якіх знаходзілася, да парогу сьвятыні. Пасьля, паклікаўшы чалавека, апранутага ў ільняную шату, які меў прыладу пісарскую пры боку,
ЭЗЭКІЭЛЬ 10 : 18
18 І адыйшла слава ГОСПАДА ад парогу сьвятыні, і затрымалася над херувімамі.
ГЕБРАЯЎ 9 : 5
5 а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.
Leave a Reply