Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Шып
БЫЦЬЦЁ 3 : 18
18 Церні і асот будзе радзіць яна табе, і будзеш есьці траву палявую.
ЁЎ 41 : 2
2 Няма сьмелых, каб будзіць яго. А хто тады можа стаць перад абліччам Маім?
ПСАЛЬМЫ 58 : 9
9 Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!
ПСАЛЬМЫ 118 : 12
12 Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх.
ЭКЛЕЗІЯСТ 7 : 6
6 Бо сьмех дурня — як трэскат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.
ОСІЯ 2 : 6
6 Дзеля гэтага Я загараджу шлях твой цернямі і абгараджу цябе агароджаю, і ня знойдзе яна сьцежак сваіх.
МІХЕЙ 7 : 4
4 Найлепшы з іх — як церне, правы — як жываплот. Дзень вартаўнікоў Тваіх і наведваньня Твайго надыйшоў; цяпер будзе зьбянтэжанасьць у іх.
МАЦЬВЕЯ 27 : 29
29 і, сплёўшы вянок з церня, усклалі на галаву Ягоную, і [далі] трысьціну ў правую руку Ягоную, і, кленчучы перад Ім, зьдзекваліся з Яго, кажучы: «Радуйся, Валадару Юдэйскі!»
МАРКА 15 : 17
17 І апранаюць Яго ў пурпур, і, сплёўшы вянок з церняў, ускладаюць на Яго.
ЯНА 19 : 2
2 І жаўнеры, сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву, і апранулі Яму пурпуровую шату,
ЯНА 19 : 5
5 Тады выйшаў навонкі Ісус у цярновым вянку і пурпуровай шаце. І кажа ім [Пілат]: «Вось Чалавек!»
ЛІКІ 33 : 55
55 А калі ня выганіце перад сабою жыхароў зямлі гэтай, будуць тыя, якія з іх застануцца, цернямі ў вачах вашых і калючкамі ў баках вашых, і будуць яны ўціскаць вас у зямлі, у якой вы будзеце жыць.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 7
7 І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 5
5 Церні і пасткі на шляху крывадушнага, а хто захоўвае душу сваю, той аддаляецца ад іх.
МАЦЬВЕЯ 13 : 7
7 Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.
МАЦЬВЕЯ 13 : 22
22 А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
Leave a Reply