Пра што гаворыць Біблія шукаць – Усе біблейскія вершы пра шукаць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае шукаць

МАЦЬВЕЯ 6 : 33
33 Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

ЯРЭМІЯ 29 : 13
13 І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шу­каць Мяне ўсім сэрцам вашым.

МАЦЬВЕЯ 7 : 7 – 12
7 Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.
8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
9 Ці ёсьць між вамі чалавек, які, калі сын ягоны папросіць хлеба, дасьць яму камень?
10 І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?
11 Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго.
12 Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 29
29 І там будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, і зной­дзеш Яго, калі будзеш шу­каць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.

ПСАЛЬМЫ 27 : 8
8 Пра Цябе кажа сэрца маё: «Шукайце аблічча Маё!» Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!

ЛЯВІТ 19 : 31
31 Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *