Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае што апрануць
1 ЦІМАФЕЯ 2 : 9
9 каб таксама і жанчыны, у сьціплай вопратцы, з сарамлівасьцю і здаровым розумам аздаблялі сябе не пляценьнем валасоў, ані золатам, ані пэрламі, ані шатамі дарагімі,
1 ПЯТРА 3 : 3 – 6
3 Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,
4 але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
5 Бо гэтак некалі аздаблялі сябе, падпарадкоўваючыся сваім мужам, і сьвятыя жанчыны, якія спадзяваліся на Бога.
6 Гэтак Сара слухалася Абрагама, называючы яго гаспадаром, і вы сталіся дзецьмі яе, калі робіце дабро і не палохаецеся аніякага страху.
Leave a Reply