Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае чыстае цела
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 19
19 Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?
ПСАЛЬМЫ 51 : 7
7 Вось, я ў беззаконьні нарадзіўся, і ў грэху зачала мяне маці мая.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 4 : 3 – 4
3 Бо гэта ёсьць воля Божая — сьвятасьць вашая, каб вы высьцерагаліся распусты,
4 каб кожны з вас умеў захоўваць сваё начыньне ў сьвятасьці і годнасьці,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 6 : 18
18 Уцякайце ад распусты. Усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць звонку цела, а распусьнік грашыць супраць уласнага цела.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 16
16 Ці вы ня ведаеце, што вы — бажніца Божая, і Дух Божы жыве ў вас?
АДКРЫЦЬЦЁ 21 : 27
27 І ня ўвойдзе ў яго ніхто апаганены і той, хто чыніць агіду і хлусьню, а толькі запісаныя ў кнізе жыцьця Ягняці.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 1
1 Дык, улюбёныя, маючы такія абяцаньні, ачысьцім сябе ад усякага бруду цела і духа, зьдзяйсьняючы сьвятыя рэчы ў страху Божым.
2 ЦІМАФЕЯ 2 : 15
15 Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.
1 ПЯТРА 2 : 24
24 Ён грахі нашыя Сам узьнёс у целе Сваім на дрэва, каб мы, памёршы дзеля грахоў, жылі ў праведнасьці; ранамі Ягонымі вы аздароўленыя.
РЫМЛЯНАЎ 6 : 23
23 Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
ЯНА 10 : 10
10 Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.
МАЛАХІЯ 2 : 7
7 Бо вусны сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону шукаюць з вуснаў ягоных, бо ён — пасланец ГОСПАДА Магуцьцяў.
РЫМЛЯНАЎ 12 : 1
1 Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
ЭЗЭКІЭЛЬ 24 : 23 – 24
23 турбаны вашыя [будуць] на галовах вашых і сандалы вашыя на нагах вашых, ня будзеце лямантаваць і ня будзеце плакаць, а будзеце сохнуць дзеля беззаконьняў вашых і будзеце стагнаць адзін перад адным.
24 І будзе Эзэкіэль для вас знакам. Тое, што ён зрабіў, будзеце і вы рабіць, калі гэта прыйдзе, і даведаецеся, што Я — Госпад ГОСПАД”.
Leave a Reply