Пра што гаворыць Біблія Чырвонае мора – Усе біблейскія вершы пра Чырвонае мора

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Чырвонае мора

ВЫХАД 10 : 19
19 I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу, і ўкінуў яе ў Мора Чырвонае; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх.

ВЫХАД 15 : 1
1 Тады засьпяваў Майсей і сыны Ізраіля гэты сьпеў ГОСПАДУ, і сказалі, кажучы: «Засьпяваю ГОСПАДУ, бо, узьвялічваючыся, узьвялічыўлся Ён; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора.

ВЫХАД 15 : 4
4 Калясьніцы фараона і войска ягонае Ён укінуў у мора, і выборныя ваяры ягоныя патанулі ў моры Чырвоным.

ВЫХАД 15 : 11
11 Хто, як Ты, ГОСПАДЗЕ, між багамі? Хто, як Ты, праслаўлены ў сьвятасьці, страшны ў хвале, Той, Які робіць цуды?

ВЫХАД 15 : 19
19 Бо ўвайшоў конь фараона з калясьніцамі ягонымі і з вершнікамі ягонымі ў мора, і абрынуў ГОСПАД на іх воды мора, а сыны Ізраіля прайшлі па сухому па сярэдзіне мора».

ЛІКІ 33 : 8
8 І выйшлі з Пі-Гахіроту, і перайшлі сярэдзінай мора ў пустыню, і тры дні ішлі праз пустыню, і сталі табарам у Мары.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 11 : 4
4 і што зрабіў Ён з усім войскам Эгіпецкім, конямі ягонымі і калясьніцамі ягонымі; калі нахлынулі на іх воды Мора Чырвонага перад абліччам іхнім, калі яны гналіся за вамі, і зьнішчыў іх ГОСПАД, і так ёсьць да сёньняшняга дня,

ЕГОШУА 2 : 10
10 Чулі мы, што ГОСПАД асушыў перад вамі воды Мора Чырвонага, калі выйшлі вы з Эгіпту і што вы зрабілі двум валадарам Амарэйскім, якія жылі за Ярданам, Сыгону і Огу, якіх вы забілі.

ЕГОШУА 4 : 23
23 бо ГОСПАД, Бог ваш, высушыў ваду Ярдану на вачах вашых, пакуль вы не перайшлі, як раней учыніў з Морам Чырвоным, якое высушыў перад намі, пакуль мы праз яго не перайшлі,

ЕГОШУА 24 : 7
7 І клікалі вы да ГОСПАДА, і Ён паставіў цемру паміж вамі і Эгіпцянамі, і напусьціў на іх мора, і яно пахавала іх, і бачылі вочы вашыя, што Я зрабіў у Эгіпце. І жылі вы шмат дзён у пустыні.

СУДЗЬДЗЯЎ 11 : 16
16 Але калі Ізраіль выхо­дзіў з Эгіпту, ён вандраваў праз пустыню аж да Мора Чырвонага, і потым прыйшоў у Кадэш.

2 САМУЭЛЯ 22 : 16
16 І выявіліся глыбіні мора, і адкрыліся падваліны сусьвету ад пагрозаў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, і ад подыху духу гневу Твайго.

НЭЭМІЯ 9 : 11
11 І Ты разьдзяліў мора перад імі, і яны прайшлі сярод мора па сухмені, а тых, якія гналіся за імі, Ты ўкінуў у глыбіні, як камень у воды бурлівыя.

ПСАЛЬМЫ 66 : 6
6 Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!

ПСАЛЬМЫ 78 : 13
13 Ён расьсек мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.

ПСАЛЬМЫ 78 : 53
53 І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла.

ПСАЛЬМЫ 106 : 11
11 І пакрылі воды прыгнятальнікаў іхніх, ніводзін з іх не застаўся.

ПСАЛЬМЫ 106 : 22
22 цуды ў зямлі Хама, страшныя [рэчы] каля мора Чырвонага.

ПСАЛЬМЫ 136 : 15
15 і кінуў фараона і войска ягонае ў Мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

ІСАЯ 43 : 17
17 Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне.

ДЗЕІ 7 : 36
36 Ён вывеў іх, учыніўшы цуды і знакі ў зямлі Эгіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пустыні сорак гадоў.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 2
2 і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў воблаку і ў моры,

ГЕБРАЯЎ 11 : 29
29 Вераю перайшлі яны праз Чырвонае мора, як па сухому; на што спакусіўшыся, Эгіпцяне былі патопленыя.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *