Пра што гаворыць Біблія чорная гісторыя – Усе біблейскія вершы пра чорная гісторыя

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае чорная гісторыя

БЫЦЬЦЁ 10 : 6 – 11
6 Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут i Ханаан.
7 Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама i Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
8 А Куш нарадзіў Німрода. Ён пачаў быць волатам на зямлі.
9 Ён быў магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА. Таму кажуць: «Як Німрод, магутны паляўнічы перад абліччам ГОСПАДА».
10 І пачаткам валадараньня яго былі Бабілон, Эрэх, Акад і Кальнэ ў зямлі Шынаар.
11 З той зямлі выйшаў Ашур і пабудаваў Нініву, Рэхавот-Ір, Калях

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 16
16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,

ГЕБРАЯЎ 1 : 1 – 2
1 Бог, Які шмат разоў і шматлікімі спосабамі здаўна гаварыў да бацькоў праз прарокаў,
2 у апошнія гэтыя дні прамовіў да нас праз Сына, Якога паставіў за спадкаемцу ўсяго, праз Якога і вякі ўчыніў.

ВЫХАД 2 : 17 – 21
17 I прыйшлі пастухі, і адагналі іх. I ўстаў Майсей, і дапамог ім, і напаіў авечак іхніх.
18 I прыйшлі яны да Рэўэля, бацькі свайго, і ён сказаў ім: «Чаму вы так хутка прыйшлі сёньня?»
19 Яны сказалі: «Эгіпцянін выратаваў нас ад пастухоў і нават начэрпаў нам вады, і напаіў авечак».
20 Ён сказаў дочкам сваім: «Дзе ж ён? Чаму вы пакінулі чалавека гэтага? Паклічце яго, і няхай ён зьесьць хлеб».
21 I ўпадабаў Майсей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Майсея дачку сваю Цыпору.

БЫЦЬЦЁ 9 : 20 – 27
20 І Ной пачаў абрабляць зямлю, і пасадзіў вінаграднік.
21 І выпіў ён віна, і напіўся, і ляжаў голы ў сярэдзіне намёту.
22 І ўбачыў Хам, бацька Ханаана, голасьць бацькі свайго, і распавёў двум братам сваім, [якія былі] звонку.
23 І ўзялі Сэм і Яфэт адзежу і ўсклалі на плечы свае, і пайшлі сьпінаю, і накрылі голасьць бацькі свайго; і абліччы іхнія былі [зьвернутыя] назад, і яны ня бачылi голасьцi бацькі свайго.
24 І прачнуўся Ной ад ап’яненьня свайго, і даведаўся, што яму зрабіў малодшы сын ягоны,
25 і сказаў: «Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх».
26 І сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Сэма! Няхай будзе Ханаан слугою ягоным.
27 Няхай пашырыць Бог Яфэта, і будзе ён жыць у намётах Сэма, і Ханаан будзе ў яго слугою».

2 ЦІМАФЕЯ 3 : 16 – 4

ДЗЕІ 5 : 42
42 І кожны дзень у сьвятыні і дома не пераставалі навучаць і дабравесьціць пра Ісуса Хрыста.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *