Пра што гаворыць Біблія Час – Усе біблейскія вершы пра Час

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Час

БЫЦЬЦЁ 1 : 1
1 На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.

БЫЦЬЦЁ 1 : 14
14 І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.

ЕГОШУА 24 : 2
2 І сказаў Егошуа да ўсяго народу: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “За ракою жылі бацькі вашыя спрадвеку, Тэрах, бацька Абрагама і бацька Нахора, і служылі іншым багам.

ВЫХАД 19 : 1
1 У трэці месяц пасьля выхаду сыноў Ізраіля з зямлі Эгіпецкай, у першы дзень прыйшлі яны ў пустыню Сынай.

ВЫХАД 40 : 17
17 I сталася, у першы месяц другога году, у першы дзень месяца была пастаўлена Сяліба.

1 ВАЛАДАРОЎ 6 : 1
1 У чатырыста восемдзясятым годзе пасьля выхаду Ізраілю з зямлі Эгіпецкай, у чацьвёртым годзе валадараньня Салямона над Ізраілем, у месяцы Зіў, значыць другім месяцы, пачаў [Салямон] будаваць Дом ГОСПАДА.

ДАНІІЛ 7 : 25
25 І словы супраць Найвышэйшага ён будзе прамаўляць, і сьвятых Найвышэйшага будзе ўціскаць, і задумае адмяніць сьвяты і закон, і яны будуць аддадзеныя ў руку ягоную да часу, часоў і паловы часу.

ДАНІІЛ 12 : 7
7 І я пачуў мужа, апранутага ў ільняныя [шаты], які [быў] над водамі ракі. І ён падняў правіцу сваю і лявіцу сваю да неба, і прысягнуў на Таго, Які жыве вечна, што [міне] час вызначаны, часы і палова [вызначанага часу], і калі скончыцца разьбіваньне [сілы] рукі народу сьвятога, тады зьдзейсьніцца ўсё гэта.

2 ВАЛАДАРОЎ 20 : 11
11 І клікаў прарок Ісая да ГОСПАДА, і Ён перасунуў цень на прыступках [гадзіньніка] Ахаза на дзесяць прыступак назад.

ІСАЯ 38 : 8
8 Вось, Я вярну цень [сонечны] на дзесяць прыступак [га­дзіньніка] Ахаза, па якіх сонца ўжо зыйшло па прыступках”». І вярнулася сонца на дзе­сяць прыступак, па якіх [ужо] зыйшло.

ВЫХАД 14 : 24
24 I сталася ў ранішнюю варту, і глянуў ГОСПАД на табар Эгіпцянаў са слупа вогненнага і воблачнага, і зьмяшаў табар Эгіпцянаў.

1 САМУЭЛЯ 11 : 11
11 Назаўтра Саўл падзяліў народ на тры дружыны, і яны на сьвітаньні ўварваліся ў сярэ­дзіну табару і забівалі Аманянаў аж да сьпякоты дня, а тыя, што засталіся, расьсеяліся так, што не засталося з іх двух разам.

МАЦЬВЕЯ 14 : 25
25 А ў чацьвёртую варту ночы пайшоў да іх Ісус, ідучы па моры.

МАРКА 6 : 48
48 І ўбачыў іх, як мучыліся, плывучы, бо вецер быў супраціўны, і каля чацьвёртай варты ночы прыходзіць да іх, ідучы па моры, і хацеў абмінуць іх.

2 ПЯТРА 3 : 8
8 І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень — як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.

ГАЛЯТАЎ 4 : 4
4 А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам,

ЭФЭСЦАЎ 1 : 10
10 дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.

ЁЎ 26 : 10
10 Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю.

АДКРЫЦЬЦЁ 10 : 6
6 і пакляўся Тым, Які жыве на вякі вякоў, Які стварыў неба, і што ў ім, і зямлю, і што на ёй, і мора, і што ў ім, што часу ўжо ня будзе,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *