Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае часы і поры года
ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 1 – 8
1 Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам;
2 Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана.
3 Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць.
4 Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць.
5 Час кідаць камяні і час зьбіраць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў.
6 Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць.
7 Час разьдзіраць і час сшываць, час маўчаць і час гаварыць.
8 Час любіць і час ненавідзець, час вайны і час міру.
ДЗЕІ 1 : 7
7 Ён жа сказаў ім: «Ня вам ведаць час ці пару, якія Айцец паклаў ва ўладзе Сваёй,
ЛУКІ 21 : 25 – 27
25 І будуць знакі на сонцы, і месяцы, і зорках, і на зямлі ўціск народаў у зьбянтэжанасьці, як зараве і забушуе мора.
26 І дрантвець будуць людзі ад страху і чаканьня таго, што прыйдзе на сусьвет, бо сілы нябесныя захістаюцца.
27 І тады ўгледзяць Сына Чалавечага, Які прыходзіць у воблаку з моцаю і славаю вялікаю.
БЫЦЬЦЁ 8 : 22
22 І яшчэ, у-ва ўсе дні зямлі ня спыняцца сяўба і жніво, сьцюжа і сьпякота, лета і зіма, дзень і ноч».
БЫЦЬЦЁ 1 : 14
14 І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў.
ДЗЕІ 1 : 8
8 але вы возьмеце сілу, як зыйдзе на вас Дух Сьвяты, і будзеце Мне сьведкамі ў Ерусаліме, і ў-ва ўсёй Юдэі і Самарыі, і нават да краю зямлі».
ЯРЭМІЯ 8 : 7
7 Нават бусел у небе ведае пару сваю, туркаўка, ластаўка і жораў захоўваюць час прылёту свайго, а народ Мой ня ведае суду ГОСПАДА.
2 ЦІМАФЕЯ 4 : 2 – 4
2 абвяшчай слова, настойвай у час і ня ў час, дакарай, забараняй, упрошвай з усякай доўгацярплівасьцю і вучэньнем.
3 Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,
4 і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.
ПСАЛЬМЫ 31 : 14 – 15
14 Бо я чуў зласлоўе ад многіх, жах наўкола! Яны сабраліся разам супраць мяне, яны задумалі ліхое, каб забраць душу маю.
15 Але я на Цябе спадзяюся, ГОСПАДЗЕ! Я кажу: «Ты — мой Бог!»
АДКРЫЦЬЦЁ 20 : 4
4 І ўбачыў я пасады, і сядзелі на іх, і быў ім дадзены суд, і душы сьцятых за сьведчаньне Ісуса і за слова Божае, і тых, якія не пакланіліся зьверу і вобразу ягонаму, і не атрымалі пазнакі на лоб свой і на руку сваю. І яны ажылі, і валадарылі з Хрыстом тысячу гадоў.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 33
33 бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
Leave a Reply