Пра што гаворыць Біблія Цікавасць – Усе біблейскія вершы пра Цікавасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Цікавасць

ВЫХАД 22 : 25
25 Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.

ЛЯВІТ 25 : 37
37 Не давай яму грошы твае на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу тваю.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 23 : 20
20 Не вымагай ад брата свайго адсоткаў са срэбра, ці з харчаваньня, ці з кожнай рэчы, якую пазычыш.

НЭЭМІЯ 5 : 13
13 Таксама заўлоньне сваё я вытрас і сказаў: «Гэтак няхай вытрасе Бог кожнага чалавека, які ня будзе стаяць пры слове гэтым, з дому ягонага і з таго, што належыць яму, і гэтак няхай ён будзе вытрасены і пусты!» І сказала ўся царква: «Амэн!», і ўславілі ГОСПАДА. І зрабіў народ паводле слова гэтага.

ПСАЛЬМЫ 15 : 5
5 хто срэбра свайго на ліхву не аддаваў і хабару супраць нявіннага ня браў. Хто гэтак робіць, не пахісьнецца на вякі!

ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 8
8 Хто памнажае маёмасьць сваю адсоткам і ліхвай, той зьбі­рае яе для таго, хто літуецца над убогім.

ІСАЯ 24 : 2
2 І што будзе з народам, тое і са сьвятаром; што са слугою, тое і з гаспадаром ягоным; што са служкай, тое і з гаспадыняй ейнай; што з тым, хто купляе, тое і з тым, хто продае; што з тым, хто пазычае, тое і з тым, хто дае; што з вінаватым [грошы], тое і з павернікам, [які даў грошы] яму.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 9
9 ходзіць паводле пастановаў Маіх і суд Мой захоўвае, робіць праўду, ён — праведнік, будзе жыць і жыць, кажа Госпад ГОСПАД.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 13
13 займаўся ліхвярствам, вымагаў адсоткаў, такі жыў, і ня будзе жыць, бо рабіў усе брыдоты гэтыя. Ён сьмерцю памрэ, а кроў ягоная на ім будзе.

ЭЗЭКІЭЛЬ 18 : 17
17 адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *