Пра што гаворыць Біблія Цёплыня – Усе біблейскія вершы пра Цёплыня

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Цёплыня

ЯРЭМІЯ 9 : 3
3 Яны напінаюць язык свой [быццам] лук, хлусьня і няпраўда ўмацаваліся на зямлі, бо ад ліхоты ідуць да ліхоты, а Мяне ня ведаюць, кажа ГОСПАД.

ЭЗЭКІЭЛЬ 13 : 5
5 Не ўзыходзілі вы ў выломы і не будавалі муроў вакол дому Ізраіля, каб ён стаяў у бітве ў дзень ГОСПАДА”.

ЭЗЭКІЭЛЬ 16 : 30
30 Як змучылася сэрца тваё, кажа Госпад ГОСПАД, калі ты рабіла ўсё тое, што робіць бессаромная жанчына распусьніца?

ОСІЯ 6 : 4
4 Што Мне зрабіць табе, Эфраіме? Што Мне зрабіць табе, Юда? Міласэрнасьць вашая як воблака ранішняе, як раса, што рана зьнікае.

ОСІЯ 10 : 2
2 Падзеленае сэрца іхняе, цяпер яны вінаватыя. Ён пакрышыць ахвярнікі іхнія і зьнішчыць слупы іхнія.

АГЕЙ 1 : 2
2 «Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Гэты народ кажа: “Не прыйшоў час, час, каб будаваць Дом ГОСПАДА””».

АГЕЙ 1 : 11
11 І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на алей, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».

АГЕЙ 2 : 16
16 Было, што калі хто прыходзіў да капы ў дваццаць [мераў], было там дзесяць; і калі хто прыходзіў да тоўчні, каб выціснуць пяцьдзясят [мераў] з тоўчні, было там дваццаць.

МАЦЬВЕЯ 26 : 41
41 Чувайце і маліцеся, каб не ўвайсьці ў спакусу. Сапраўды, дух ахвочы, а цела кволае».

АДКРЫЦЬЦЁ 2 : 4
4 Але маю супраць цябе, што ты пакінуў першую любоў тваю.

АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 2
2 Чувай і ўмацоўвай іншых, якія маюць паміраць, бо не знайшоў Я, каб справы твае былі споўненыя перад Богам.

СУДЗЬДЗЯЎ 5 : 16
16 Чаму ты сядзіш паміж аборамі, каб слухаць мэканьне статку? У ваколіцах Рубэна вялікая нарада.

НЭЭМІЯ 3 : 5
5 А каля іх адбудоўвалі Тэкойцы; але магнаты іхнія не схілілі шыі свае ў працы для ГОСПАДА свайго.

НЭЭМІЯ 13 : 11
11 І я насварыўся на кіраўні­коў [лявітаў], і сказаў: «Чаму вы пакінулі Дом Божы?» І я сабраў [лявітаў], і паставіў іх на месца іхняе.

АДКРЫЦЬЦЁ 2 : 16
16 Навярніся, а калі не, хутка прыйду да цябе і буду ваяваць з імі мячом вуснаў Маіх’.

АДКРЫЦЬЦЁ 2 : 24
24 Вам жа кажу і рэшце, што ў Тыятыры, усім, якія ня маюць гэтага вучэньня і якія не даведаліся так званых глыбіняў шатана: “Ня ўскіну на вас іншага цяжару.

АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 3
3 Дык памятай, што ты атрымаў і пачуў, і захоўвай, і навярніся. А калі ня будзеш чуваць, Я прыйду да цябе, як злодзей, і ты ня будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе.

АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 16
16 Дык дзеля таго, што ты цёплы, а не халодны і не гарачы, Я маю выплюнуць цябе з вуснаў Маіх.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *