Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае цяжар
МАЦЬВЕЯ 11 : 28 – 30
28 Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.
29 Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
30 Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».
ПСАЛЬМЫ 55 : 22
22 гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
ГАЛЯТАЎ 6 : 2
2 Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 13
13 Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
ДЗЕІ 20 : 35
35 У-ва ўсім перасьцерагаў я вас, што, гэтак працуючы, мусім падтрымліваць нядужых і памятаць словы Госпада Ісуса, як Ён сказаў: “Шчасьлівей даваць, чым браць”».
ГЕБРАЯЎ 12 : 1
1 Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,
1 ПЯТРА 3 : 18
18 Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,
МАЦЬВЕЯ 23 : 1 – 39
1 Тады Ісус прамовіў да натоўпаў і вучняў Сваіх,
2 кажучы: «На Майсеевай лаве паселі кніжнікі і фарысэі.
3 Дык усё, што скажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце, але не рабіце паводле ўчынкаў іхніх, бо яны кажуць і ня робяць.
4 Бо яны вяжуць цяжары цяжкія і невыносныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі пальцам сваім ня хочуць зрушыць іх.
5 Усе ж учынкі свае яны робяць, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філяктэрыі свае і павялічваюць крысо шатаў сваіх,
6 і любяць першыя месцы на вячэрах і першыя месцы ў сынагогах,
7 і вітаньні на рынку, і каб людзі называлі іх: “Раббі, раббі!”
8 А вы не называйцеся “раббі”, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос, а ўсе вы — браты.
9 І айцом сабе не называйце [нікога] на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які ў небе.
10 І не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
11 А большы з вас няхай будзе вам за слугу.
12 Усякі ж, хто ўзвысіць сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны.
13 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тым, што ўваходзяць, не дазваляеце ўвайсьці.
14 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што аб’ядаеце дамы ўдоваў і дзеля віду доўга моліцеся; за гэта атрымаеце цяжэйшы прысуд.
15 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што абыходзіце мора і сухмень, каб зрабіць хоць аднаго празэлітам, і, калі станецца, робіце яго сынам геенны, удвая [горшым] за вас.
16 Гора вам, павадыры сьляпыя, якія кажаце: “Калі хто прысягне бажніцаю, гэта нічога, а калі хто прысягне золатам бажніцы, дык вінен”.
17 Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: золата або бажніца, якая асьвячае золата?
18 І: “Калі хто прысягне ахвярнікам, гэта нічога, а калі хто прысягне дарам, які на ім, дык вінен”.
19 Дурныя і сьляпыя! Бо што большае: дар або ахвярнік, які асьвячае дар?
20 Дык той, хто прысягае ахвярнікам, прысягае і ім, і ўсім, што на ім;
21 і хто прысягае бажніцаю, прысягае ёю і Тым, Хто жыве ў ёй;
22 і хто прысягае небам, прысягае пасадам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.
23 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяцё дзесяціну з мяты, аніжу і кмену, і пакінулі найважнейшае ў Законе: суд, і міласэрнасьць, і веру; гэтае трэба было рабіць, і таго не пакідаць.
24 Павадыры сьляпыя, якія адцэджваеце камара, а глытаеце вярблюда!
25 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што ачышчаеце звонку келіх і місу, а ўнутры яны напоўненыя рабункам і непаўстрыманасьцю.
26 Фарысэй сьляпы, ачысьці перш знутры келіх і місу, каб і звонку сталіся чыстымі.
27 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што падобныя да магілаў павапленых, якія звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры напоўненыя косткамі мёртвых і ўсялякай нячыстасьцю.
28 Гэтак і вы звонку выглядаеце людзям праведнымі, а ўнутры поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.
29 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам, і аздабляеце надмагільлі праведнікаў,
30 і кажаце: “Калі б мы былі ў дні бацькоў нашых, не былі б супольнікамі іхнімі ў крыві прарокаў”.
31 Так што вы самі сьведчыце, што вы — сыны тых, якія забівалі прарокаў.
32 Дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.
33 Зьмеі, спараджэньні яхідны, як уцячэце вы ад асуджэньня ў геенну?
34 Вось, дзеля гэтага Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і вы адных заб’яцё і ўкрыжуеце, і іншых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад.
35 Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.
36 Сапраўды кажу вам, што ўсё гэтае прыйдзе на пакаленьне гэтае.
37 Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
38 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты.
39 Бо кажу вам: ня будзеце бачыць Мяне ад сёньня, пакуль ня скажаце: “Дабраслаўлёны Той, Хто ідзе ў імя Госпада”».
ЯНА 16 : 33
33 Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
ЯНА 7 : 17
17 Калі хто хоча выконваць волю Яго, той зразумее адносна вучэньня гэтага, ці ад Бога яно, ці Я ад Сябе гавару.
ЯРЭМІЯ 23 : 36
36 І ня ўзгадвайце больш пра “цяжар ад ГОСПАДА”, бо [таму, хто кажа так,] станецца цяжарам кожнае слова ягонае, бо вы перакруцілі словы Бога жывога, ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога нашага.
ДЗЕІ 2 : 38
38 Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа.
Leave a Reply