Пра што гаворыць Біблія Цмок – Усе біблейскія вершы пра Цмок

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Цмок

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 33
33 Віно іхняе — атрута цмочая і сьмяротная труцізна гадзючая.

ПСАЛЬМЫ 91 : 13
13 Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

ІСАЯ 34 : 13
13 І вырастуць церні ў палацах ейных, асот і крапіва — у замках ейных, і станецца яна сялібай цмокаў і загарадкай для страусаў.

ЯРЭМІЯ 9 : 11
11 І Я зраблю Ерусалім купай друзу і лежышчам цмокаў, а гарады Юды замяню на пустэчу, дзе ніхто не жыве”.

ЯРЭМІЯ 51 : 37
37 І станецца Бабілон руінаю, прыстанішчам цмокаў, страхоцьцем і пасьмешышчам, і бязьлюдзьдзем.

МАЛАХІЯ 1 : 3
3 а Эзава зьненавідзеў і аддаў горы ягоныя на спусташэньне, і спадчыну ягоную — цмокам пустыні.

ПСАЛЬМЫ 74 : 13
13 Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.

ІСАЯ 27 : 1
1 У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.

МІХЕЙ 1 : 8
8 З гэтае прычыны я лямантую і галашу, хаджу босы і голы; учыню лямант, як цмокі, і жалобу, як страусы.

БЫЦЬЦЁ 1 : 21
21 І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.

ЁЎ 7 : 12
12 Ці ж я — мора, або пачвара марская, што Ты паставіў пры мне варту?

ВЫХАД 7 : 9
9 «Калі скажа вам фараон, кажучы: “Дайце ваш цуд”, ты скажы Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь перад фараонам”; і ён станецца цмокам».

ІСАЯ 51 : 9
9 Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?

АДКРЫЦЬЦЁ 20 : 2
2 І ён меў уладу над цмокам, зьмеем старадаўным, які ёсьць д’ябал і шатан, і зьвязаў яго на тысячу гадоў,

ЭЗЭКІЭЛЬ 29 : 3
3 і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”

ЭЗЭКІЭЛЬ 32 : 2
2 «Сыне чалавечы, узьнімі лямант над фараонам, валадаром Эгіпецкім, і скажы яму: “Львянятка народаў, ты прапаў, а быў ты як цмок у моры, пырхаў у рэках тваіх, муціў ваду лапамі тваімі і ўзбураў хвалі ягоныя”.

АДКРЫЦЬЦЁ 16 : 13
13 І ўбачыў я: з вуснаў цмока, і з вуснаў зьвера, і з вуснаў фальшывага прарока [выйшлі] тры духі нячыстыя, падобныя да жабаў,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *