Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Царства Нябеснае
МАЦЬВЕЯ 13 : 30
30 Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: ‘Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой’”».
МАЦЬВЕЯ 13 : 43
43 Тады праведнікі зазьзяюць, як сонца, у Валадарстве Айца іхняга. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
МАРКА 4 : 29
29 Калі ж плод сасьпее, адразу пасылае серп, бо надыйшло жніво».
МАЦЬВЕЯ 13 : 32
32 Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».
МАРКА 4 : 31
31 Як гарчычнае зерне, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць меншым за ўсе насеньні на зямлі;
ЛУКІ 13 : 19
19 Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, пасадзіў чалавек у садзе сваім, і яно вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах ягоных».
МАЦЬВЕЯ 13 : 33
33 Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да кісьлі, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».
ЛУКІ 13 : 21
21 Яно падобнае да кіслі, якую жанчына ўзяла і ўмяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».
МАЦЬВЕЯ 13 : 44
44 Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да скарбу, схаванага ў полі, які, знайшоўшы, чалавек схаваў, і ў радасьці сваёй ідзе, і прадае ўсё, што мае, і купляе тое поле.
МАЦЬВЕЯ 13 : 45
45 Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлінаў,
МАЦЬВЕЯ 13 : 50
50 і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».
МАЦЬВЕЯ 18 : 35
35 Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі не даруе кожны з вас ад сэрца свайго брату свайму грахоў ягоных».
МАЦЬВЕЯ 20 : 16
16 Гэтак будуць апошнія першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пакліканых, але мала выбраных».
МАЦЬВЕЯ 22 : 14
14 Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”».
ЛУКІ 14 : 24
24 бо кажу вам, што ніхто з тых мужоў, што былі запрошаныя, не пакаштуе маёй вячэры”».
МАЦЬВЕЯ 25 : 13
13 Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
Leave a Reply