Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае царквы
ЭФЭСЦАЎ 2 : 20 – 22
20 збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
21 на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,
22 на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
ДЗЕІ 2 : 47
47 хвалячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народу. А Госпад штодня дадаваў да царквы тых, што былі збаўленыя.
ДЗЕІ 20 : 28
28 Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
МАЦЬВЕЯ 16 : 18
18 І Я кажу табе: Ты — скала, і на гэтай скале Я збудую Царкву Маю, і брамы пекла не перамогуць яе.
ЭФЭСЦАЎ 2 : 21
21 на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,
РЫМЛЯНАЎ 12 : 5
5 гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
ГЕБРАЯЎ 3 : 6
6 а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.
РЫМЛЯНАЎ 16 : 17
17 Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 17
17 Калі хто зьнішчыць бажніцу Божую, таго зьнішчыць Бог, бо бажніца Божая сьвятая, а гэтая [бажніца] — вы.
ПСАЛЬМЫ 111 : 1
1 Альлелюя! Буду славіць ГОСПАДА ўсім сэрцам на нарадзе правых і ў грамадзе.
ЭФЭСЦАЎ 4 : 16
16 з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 3 : 9
9 Бо мы — супрацоўнікі Божыя, а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
ЯНА 10 : 16
16 Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
ЭФЭСЦАЎ 1 : 22
22 і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,
ЭФЭСЦАЎ 2 : 19 – 22
19 Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,
20 збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,
21 на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,
22 на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
ЭФЭСЦАЎ 4 : 15
15 але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 33
33 бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 16
16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
Leave a Reply