Пра што гаворыць Біблія Царазабойца – Усе біблейскія вершы пра Царазабойца

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Царазабойца

СУДЗЬДЗЯЎ 3 : 23
23 І выйшаў Эгуд праз ганак, і замкнуў за сабою дзьверы пакоя на рыгель.

2 САМУЭЛЯ 1 : 16
16 І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».

2 САМУЭЛЯ 4 : 8
8 І прынесьлі яны галаву Ішбашэта Давіду ў Хеўрон, і сказалі валадару: «Вось галава Ішбашэта, сына Саўла, ворага твайго, які цікаваў на душу тваю. І даў ГОСПАД гаспадару нашаму, валадару, адпомсь­ціць сёньня Саўлу і насеньню ягонаму».

1 ВАЛАДАРОЎ 15 : 29
29 І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з [роду] Ерабаама, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як прамовіў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,

1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 11
11 І калі ён стаў валадаром, і сеў на пасадзе ягоным, ён выбіў увесь дом Баашы, і не пакінуў з яго анікога, хто мочыцца на сьцяну, ані сваякоў, ані сяброў ягоных.

2 ВАЛАДАРОЎ 9 : 24
24 А Егу нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж плячыма ягонымі, і страла прайшла праз сэрца ягонае, і ён схіліўся на калясьніцу сваю.

2 ВАЛАДАРОЎ 9 : 27
27 А Ахазія, валадар Юды, убачыў [гэта], і ўцякаў шляхам на Бэт-Гаган. І дагнаў яго Егу, і сказаў: «Гэтага таксама забіце!» І [паранілі] яго ў калясьніцы ягонай на ўзгорку Гур, які пры Іблеаме, але ён уцёк у Мэгіддо і там памёр.

2 ВАЛАДАРОЎ 12 : 21
21 І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сіллу.

2 ВАЛАДАРОЎ 14 : 20
20 І прывезьлі яго коньмі, і быў ён пахаваны ў Ерусаліме з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда.

2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 10
10 І Шальлюм, сын Ябэша, змовіўся супраць яго, і напаў на яго ў Іблеаме, і забіў, і заваладарыў на месцы ягоным.

2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 14
14 І выйшаў Мэнахэм, сын Гадзі, з Тырцы, і прыйшоў у Самарыю, і напаў на Шальлюма, сына Ябэша, у Самарыі, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго.

2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 25
25 І змовіўся супраць яго Пэках, сын Рэмаліі, збраяносец ягоны, і забіў яго ў Самарыі ў вежы дому валадара з Аргобам і Арыяй, і з ім пяцьдзясят сыноў Гілеаду. І ён забіў яго, і стаў валадаром замест яго.

2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 30
30 А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі.

2 ВАЛАДАРОЎ 19 : 37
37 І сталася, калі ён пакланяўся ў доме Нісроха, бога свайго, Адрамэлех і Шарэцэр, сыны ягоныя, забілі яго мячом і ўцяклі ў зямлю Арарат. І заваладарыў замест яго Эсар-Хадон, сын ягоны.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *