Пра што гаворыць Біблія Хіном – Усе біблейскія вершы пра Хіном

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Хіном

ЕГОШУА 15 : 8
8 І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насуп­раць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.

ЕГОШУА 18 : 16
16 І зыходзіла мяжа да скраю гары, якая насупраць лагчыны Бэн-Гінном, што на поўначы даліны Рэфаімаў, і зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл [гары] Евусэяў на поўдзень, і даходзіла да Эн-Рагелю,

2 ВАЛАДАРОЎ 23 : 10
10 І апаганіў ён Тафэт, які ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь для Малоха.

НЭЭМІЯ 11 : 30
30 у Занааху, у Адуламе і вёсках іхніх, у Ляхішу і ваколіцах ягоных, у Азэцы і вёсках ейных. І яны расьсяліліся ад Бээр-Шэвы аж да даліны Гінном.

2 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 3
3 І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у агні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.

2 ЛЕТАПІСАЎ 33 : 6
6 І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.

ЯРЭМІЯ 7 : 32
32 Дзеля гэтага прыхо­дзяць дні, кажа ГОСПАД, і ня будуць казаць пра Тафэт або пра лагчыну Бэн-Гінном, але пра Даліну забойства, і ў Тафэце будуць хаваць памёршых дзеля нястачы [іншага] месца.

ЯРЭМІЯ 19 : 2
2 І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.

ЯРЭМІЯ 19 : 4
4 за тое, што вы пакінулі мяне і апаганілі месца гэтае, і кадзілі іншым багам, якіх ня ведалі ані вы, ані бацькі вашыя, ані валадары Юды, і вы напоўнілі месца гэтае крывёю нявінных,

ЯРЭМІЯ 19 : 6
6 Дзеля гэтага, вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і больш ня будзе называцца месца гэтае Тафэт і даліна Бэн-Гінном, але [назавецца] Даліна забойства.

ЯРЭМІЯ 32 : 35
35 І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”.

ІСАЯ 22 : 1
1 Цяжар адносна даліны Відзежу. Што з табой, што ты ўвесь выйшаў на дахі?

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *