Пра што гаворыць Біблія Хур – Усе біблейскія вершы пра Хур

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Хур

ВЫХАД 17 : 10
10 I зрабіў Егошуа так, як сказаў яму Майсей, каб ваяваць з Амалекам; а Майсей, Аарон і Хур узыйшлі на вяршыню ўзгорку.

ВЫХАД 17 : 12
12 І рукі Майсея сталіся цяжкімі; і ўзялі камень, і падлажылі пад яго; і ён сеў на ім. І Аарон і Хур падпіралі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі — з другога боку. I рукі ягоныя былі ўзьнятыя аж да заходу сонца.

ВЫХАД 24 : 14
14 А старшыням сказаў: «Заставайцеся дзеля нас тут, пакуль мы вернемся да вас. І вось, Аарон і Хур з вамі. Калі хто будзе мець [якую] справу, няхай наблізіцца да іх».

ВЫХАД 31 : 2
2 «Глядзі, Я паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды.

ВЫХАД 35 : 30
30 I сказаў Майсей сынам Ізраіля: «Глядзіце, ГОСПАД паклікаў па іменьні Бэцалеэля, сына Урыя, сына Хура, з калена Юды,

ВЫХАД 38 : 22
22 І Бэцалеэль, сын Урыя, сын Хура, з калена Юды, зрабіў усё, што загадаў ГОСПАД Майсею;

1 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 20
20 Хур нарадзіў Урыю; Урыя нарадзіў Бэцалеэля.

2 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 5
5 А ахвярнік, які зрабіў Бэцалеэль, сын Урыі, сына Хура, застаўся там перад Сялібай ГОСПАДА; і шукалі яго Салямон і царква.

ЛІКІ 31 : 8
8 і валадароў Мадыяну пазабвалі, акрамя тых, якія загінулі ў бітве: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў Мадыяну; і Білеама, сына Бэора, забілі мячом.

ЕГОШУА 13 : 21
21 і ўсе гарады на раўніне, і ўсё валадарства Сыгона, валадара Амарэйскага, які валадарыў у Хешбоне, якога забіў Майсей, яго і начальнікаў Мадыянскіх: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, князёў Сыгона, якія жылі ў той зямлі.

1 ВАЛАДАРОЎ 4 : 8
8 Вось імёны іхнія: Бэн-Хур — на гары Эфраіма;

1 ЛЕТАПІСАЎ 2 : 50
50 Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,

1 ЛЕТАПІСАЎ 4 : 4
4 А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.

1 ЛЕТАПІСАЎ 4 : 1
1 Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.

НЭЭМІЯ 3 : 9
9 А каля іх адбудоваў Рэфая, сын Хура, начальнік паловы акругі Ерусаліму.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *