Пра што гаворыць Біблія хваробы – Усе біблейскія вершы пра хваробы

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае хваробы

ЯРЭМІЯ 33 : 6
6 Вось, Я загаю ім рану, і вылячу, і аздараўлю іх, і выяўлю ім шчодрасьць супакою і праўды.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 22
22 Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косткі.

ВЫХАД 23 : 25
25 I служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і Я аддалю хваробы спасярод цябе.

ПСАЛЬМЫ 103 : 3
3 Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю,

ПСАЛЬМЫ 107 : 20
20 Ён паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.

2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 12 : 7 – 10
7 І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.
8 Дзеля гэтага тройчы прасіў я Госпада, каб ён адыйшоў ад мяне.
9 І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
10 Дзеля гэтага я маю ўпадабаньне і ў слабасьцях, у крыўдах, у патрэбах, у перасьледаваньнях, ва ўцісках за Хрыста, бо, калі я слабы, тады моцны.

ПСАЛЬМЫ 103 : 2 – 4
2 Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў!
3 Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю,
4 вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе,

ЯРЭМІЯ 30 : 13
13 няма таго, хто рупіцца пра справу тваю, няма лекаў для раны, каб вылячыць цябе.

2 ЛЕТАПІСАЎ 21 : 12 – 19
12 І прыйшоў да яго ліст ад Ільлі прарока, кажучы: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго: “За тое, што ты не хадзіў шляхамі Язафата, бацькі твайго, ані шляхамі Асы, валадара Юды,
13 а пайшоў шляхам валадароў Ізраіля і зрабіў распусьнікамі Юду і жыхароў Ерусаліму, як рабіў распусьнікамі [Ізраіля] дом Ахава; і братоў тваіх, дом бацькі твайго, якія былі лепшыя за цябе, ты забіў;
14 вось, ударыць ГОСПАД плягай вялікай народ твой, і сыноў тваіх, і жонак тваіх, і ўсю маёмасьць тваю.
15 А ты захварэеш моцна на хваробу нутра, аж будзе выходзіць [з цябе] нутро тваё з прычыны хваробы дзень пры дні”».
16 І ўзбудзіў ГОСПАД на Егарама дух Філістынцаў і Арабаў, якія былі пад рукою Кушанаў,
17 і яны пайшлі на Юду, і ўвайшлі ў яго, і захапілі ўсю маёмасьць, што была ў доме валадара, а таксама сыноў ягоных, і жонак ягоных; і не засталося ў яго сына, акрамя Егаахаза, найменшага з сыноў ягоных.
18 І пасьля ўсяго гэтага ўдарыў ГОСПАД нутро ягонае хваробаю невылечнаю.
19 І сталася так дзень пры дні, а пад канец другога году выйшла нутро ягонае з прычыны хваробы ягонай, і ён памёр у ліхой немачы; і народ ягоны не рабіў для яго [пахкіх паленьняў], як рабілі паленьне для бацькоў ягоных.

ПСАЛЬМЫ 116 : 8
8 Бо Ты выратаваў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёзаў, ногі мае — ад падзеньня.

2 ЛЕТАПІСАЎ 16 : 12
12 І захварэў Аса на ногі ў трыццаць дзявятым годзе валадараньня свайго, і хвароба ягоная была цяжкая, але нават у хваробе сваёй ён шукаў ня ГОСПАДА, але лекараў.

МАРКА 5 : 26
26 і шмат нацярпелася ад шматлікіх лекараў, і выдаткавала ўсё, што мела, і не атрымала аніякай карысьці, але яшчэ горш пачувалася,

2 ЛЕТАПІСАЎ 26 : 17 – 20
17 І ўвайшоў за ім Азарыя сьвятар, і з ім восемдзясят сьвятароў ГОСПАДА, людзей мужных.
18 І супрацівіліся яны Узіі валадару, і сказалі яму: «Не табе, Узія, кадзіць ГОСПАДУ, бо гэта для сьвятароў, сыноў Аарона, якія пасьвячоныя для каджэньня. Выйдзі са сьвятыні, бо ты стаў няверным, і ня будзе табе славы ў ГОСПАДА Бога».
19 І загневаўся Узія, а ў руцэ ягонай [была] кадзільніца для каджэньня. І калі загневаўся ён на сьвятароў, праказа закрасавала на чале ягоным перад абліччам сьвятароў у Доме ГОСПАДА каля ахвярніка каджэньня.
20 І павярнуўся да яго Азарыя, сьвятар найвышэйшы, і ўсе сьвятары, і вось, праказа на чале ягоным. І яны выпхнулі яго адтуль, і ён сам пасьпяшаўся выйсьці, бо наведаў яго ГОСПАД.

ПСАЛЬМЫ 21 : 4
4 Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата.

2 ВАЛАДАРОЎ 20 : 7
7 І сказаў Ісая: «Вазьміце аладку з фігаў». І ўзялі яе, і палажылі на скулу, і [Эзэкія] ачуняў.

2 САМУЭЛЯ 12 : 15
15 І Натан пайшоў у дом свой, а ГОСПАД дакрануўся дзіцяці, якога нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно захварэла.

ЛЯВІТ 15 : 1 – 33
1 І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы:
2 «Аб’явіце сынам Ізраіля і скажыце ім: “Мужчына, які мае выцёкі з цела свайго, нячысты.
3 Нячыстасьць яго ў выцёках ягоных, калі цела ягонае дапускае выцёк, ці калі затрымоўваецца выцёк у целе; гэта нячыстасьць ягоная.
4 Кожны ложак, на якім ляжаў той, хто мае выцёкі, бу­дзе нячысты, а таксама ўсякая рэч, на якой ён сядзеў.
5 Кожны, хто дакранецца ложка ягонага, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў ва­дзе, і будзе нячысты да вечара.
6 Той, хто сеў на рэчы, на якіх сядзеў той, хто мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
7 Той, хто дакранецца цела чалавека, які мае выцёкі, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
8 Калі той, хто мае выцёкі, плюне на [чалавека] чыстага, той няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
9 Кожнае сядло, на якім сядзеў [чалавек], што мае выцёкі, будзе нячыстае.
10 Кожны, хто дакранецца чаго-колечы, што той, хто мае выцёкі, меў пад сабою, будзе нячысты аж да вечара. Кожны, хто пераносіць такія рэчы, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
11 Кожны, да каго дакранецца той, хто мае выцёкі, не памыўшы перш рукі ў вадзе, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
12 Кожны посуд гліняны, да якога дакранаецца той, хто мае выцёкі, няхай будзе пабіты, а кожны посуд драўляны няхай будзе вымыты ў вадзе.
13 Калі той, хто мае выцёкі, паздаравее ад выцёкаў, тады няхай адлічыць сем дзён на ачышчэньне сваё, і, памыўшы адзеньне сваё і цела сваё ў жывой вадзе, будзе чысты.
14 У восьмы дзень возьме дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў, і пойдзе перад аблічча ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, і аддасьць іх сьвятару.
15 Сьвятар складзе іх у ахвяру: аднаго — у ахвяру за грэх, другога — у ахвяру цэласпаленьня, і перапросіць за яго сьвятар перад абліччам ГОСПАДА за выцёкі ягоныя.
16 Калі ў каго выльецца насеньне, няхай ён абмые вадою ўсё цела сваё, і будзе нячысты да вечара.
17 І ўсякае адзеньне, і ўсякую скуру, на якую выльецца насеньне, трэба вымыць вадою, і яны будуць нячыстыя да вечара.
18 Калі мужчына ляжа з жанчынаю, і ў яго выльецца насень­не, няхай абодва абмыюцца ў вадзе, і будуць нячыс­тыя да вечара.
19 Калі жанчына мае цячэньне крыві з цела свайго, і гэта ме­сячніца, яна сем дзён будзе ў ня­чыстасьці сваёй. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,
20 і ўсё, на чым яна ляжала або сядзела ў дні нячыстасьці сваёй, будзе нячыстым.
21 Хто дакранецца ложка ейнага, няхай памые адзеньне сваё і вымыецца ў вадзе, і бу­дзе нячысты да вечара.
22 Кожны, хто дакранецца рэчаў, на якіх яна сядзела, няхай памые адзеньне сваё, вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
23 Калі хто дакранецца таго, што ляжала на ложку яе, або на рэчах, на якіх яна ся­дзела, будзе нячысты да вечара.
24 Калі мужчына ляжа тады з ёю, нячыстасьць ейная будзе на ім, і ён будзе нячысты сем дзён. Кожны ложак, на які ён ляжа, будзе нячысты.
25 Калі жанчына церпіць цячэньне крыві многія дні і ня ў час месячніцы, або калі пасьля месячніцы кроў не спыняецца, яна нячыстая ўсе гэтыя дні; як доўга будзе мець нячыс­тасьць сваю, будзе нячыстая.
26 Кожны ложак, на якім бу­дзе ляжаць яна падчас цячэньня крыві сваёй, і рэчы, на якіх будзе сядзець, будуць нячыс­ты­мі, як нячыстыя падчас месячніцы яе.
27 Хто дакранецца іх, бу­дзе ня­чысты, няхай памые адзе­нь­не сваё ў вадзе, і вымыецца ў вадзе, і будзе нячысты да вечара.
28 Калі кроў спыніцца цячы, няхай яна адлічыць сем дзён, і потым будзе чыстая.
29 У восьмы дзень возьме яна за сябе дзьвюх туркавак або двух маладых галубоў і прынясе сьвятару да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
30 Сьвятар складзе аднаго ў ахвяру за грэх, а другога — на цэласпаленьне, і перапро­сіць за яе сьвятар перад абліччам ГОСПАДА за цячэньне нячыстасьці яе.
31 Аддзяляйце сыноў Ізраіля ад нячыстасьці іхняй, каб яны не памерлі ў нячыстасьці сваёй, паганячы Сялібу Маю, якая ёсьць сярод іх.
32 Гэта закон адносна таго, хто мае выцёкі насеньня і стаецца нячыстым,
33 і адносна жанчыны, якая мае месячніцу, і адносна муж­чы­ны і жанчыны, якія ма­юць выцёкі, і адносна мужчы­ны, які ляжа з жанчынай нячыстай”».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *