Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Хвальба
ПРЫПОВЕСЬЦІ 20 : 14
14 «Дрэннае, дрэннае», — кажа пакупнік, а калі адыйдзецца, тады хваліцца.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 14
14 Як хмары і вецер без дажджу, так чалавек, які хваліцца падарункам фальшывым.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 1
1 Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.
ІСАЯ 10 : 15
15 Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.
ЯРЭМІЯ 9 : 23
23 Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,
РЫМЛЯНАЎ 1 : 30
30 абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
ЯКУБА 3 : 5
5 Гэтак і язык — малы член, а шмат узносіцца. Вось, маленькі агонь, а які вялікі лес запальвае.
ЯКУБА 4 : 16
16 вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло.
ПСАЛЬМЫ 52 : 1
1 Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,
1 ВАЛАДАРОЎ 20 : 10
10 І паслаў іх [зноў] Бэн-Гадад, і сказаў: «Няхай гэта зробяць мне богі і яшчэ дададуць, калі хопіць пылу Самарыі па жмені для ўсіх людзей, якіх маю пры сабе!»
2 ВАЛАДАРОЎ 18 : 19
19 І сказаў ім Рабсак: «Скажыце Эзэкіі: “Гэта кажа вялікі валадар, валадар Асірыі. Што гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?
ІСАЯ 10 : 15
15 Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.
ЛУКІ 10 : 17
17 А семдзясят вярнуліся з радасьцю, кажучы: «Госпадзе! І дэманы падпарадкоўваюцца нам у імя Тваё».
ЛУКІ 10 : 20
20 Аднак жа з таго ня радуйцеся, што духі вам падпарадкоўваюцца; але радуйцеся з таго, што імёны вашыя запісаны ў небе».
ПСАЛЬМЫ 49 : 9
9 бо вельмі дарагая цана за душу ягоную, і зрачыся гэтага [мусіць] на вякі,
ПСАЛЬМЫ 52 : 1
1 Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда,
ПСАЛЬМЫ 94 : 4
4 [Дакуль] будуць плявузгаць, прамаўляць дзёрзка? [Дакуль] будуць гаварыць усе злачынцы?
РЫМЛЯНАЎ 3 : 31
31 Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон.
РЫМЛЯНАЎ 11 : 21
21 Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 31
31 каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4 : 7
7 Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 10 : 17
17 А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца.
ЭФЭСЦАЎ 2 : 10
10 Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.
Leave a Reply