Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае харчаванне
БЫЦЬЦЁ 49 : 12
12 Вочы [ягоныя] чырванейшыя за віно, а зубы — бялейшыя за малако.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 27 : 27
27 І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 32 : 14
14 маслам кароваў і малаком авечак, тлушчам ягнятаў, і бараноў Башану, і казлоў, і тлушчам нырак, і найчысьцейшай пшаніцай, і ён піў кроў вінаграду.
2 САМУЭЛЯ 17 : 29
29 мёд, масла, [сыры] авечыя і сыры кароўскія. І прынесьлі гэта Давіду і народу, які з ім, на ежу, бо казалі: «Народ гэты галодны, змучаны і засьмягшы ў пустыні».
1 САМУЭЛЯ 17 : 18
18 І занясі дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і адведай братоў тваіх, як маюцца, і даведайся патрэбы іхнія».
ЁЎ 10 : 10
10 Ты выліў мяне як малако, і як сыр, зьляпіў мяне.
БЫЦЬЦЁ 18 : 5
5 А я вазьму кавалак хлеба, і пасіліце сэрцы Вашыя, потым пойдзеце, бо дзеля гэтага вы прайшлі каля слугі Вашага». Яны сказалі: «Зрабі так, як сказаў».
1 САМУЭЛЯ 17 : 17
17 І сказаў Есэй сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў тваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, і занясі хутка братам тваім у табар!
РУТ 2 : 14
14 І сказаў Боаз да яе: «У час пасілку прыходзь сюды і еш хлеб, і мачай кавалак свой у воцаце». І яна села пры жняцах, і ён даў ёй пражаную пшаніцу, і яна ела, і насыцілася, і яшчэ засталося.
1 САМУЭЛЯ 17 : 17
17 І сказаў Есэй сыну свайму Давіду: «Вазьмі для братоў тваіх эфу пражаных зярнят і дзесяць хлябоў, і занясі хутка братам тваім у табар!
2 САМУЭЛЯ 6 : 19
19 І раздаў ён усяму мноству Ізраіля, кожнаму асобна, як мужчыну, так і жанчыне, па адным бохане хлеба, і па кавалку мяса, і па адной [жмені] разынак. І пайшоў увесь народ у дамы свае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 9 : 2
2 закалола тое, што было на зарэз, зьмяшала віно і прыгатавала стол свой.
МАЦЬВЕЯ 7 : 10
10 І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю?
ЛУКІ 24 : 42
42 Яны ж далі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 17
17 Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.
РЫМЛЯНАЎ 14 : 2
2 Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.
ГЕБРАЯЎ 6 : 7
7 Бо зямля, якая п’е дождж, што часта зыходзіць на яе, і родзіць расьліну, карысную для тых, хто абрабляе яе, атрымлівае дабраслаўленьне ад Бога;
2 САМУЭЛЯ 16 : 2
2 І сказаў валадар Цыве: «Што гэта?» А Цыва сказаў: «Гэтыя аслы — для дому валадара, каб вазіць, а хлябы і плады — на ежу слугам тваім, а віно — каб піў той, хто зьняможацца ў пустыні!»
1 САМУЭЛЯ 25 : 18
18 І Абігайль узяла пасьпешліва дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць запечаных авечак, пяць мерак пражаных зярнят, сто [мерак] разынак і дзьвесьце [зьвязак] сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.
1 САМУЭЛЯ 30 : 12
12 І далі яму таксама кавалак сушаных фігаў і дзьве гронкі разынак. І ён зьеў, і вярнуўся да яго дух ягоны, бо ён ужо тры дні і тры ночы ня еў хлеба і ня піў вады.
ПЕСЬНЯ 5 : 1
1 «Я ўвайшоў у сад мой, сястра мая, нявеста; зьбіраю міру маю з пахошчамі маімі, ем соты мае з мёдам маім, п’ю віно маё з малаком маім. Ешце, сябры, і піце, і насычайцеся каханьнем!»
ІСАЯ 7 : 15
15 Масла і мёд Ён будзе есьці, пакуль не навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро.
Leave a Reply