Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае хабарніцтва
ВЫХАД 23 : 8
8 Дароў не бяры, бо дар засьляпляе відушчых і перакручвае словы праведных.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 27
27 Нішчыць свой дом сквапны да зыску, а хто ненавідзіць падарункі, будзе жыць.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 23
23 Бязбожнік бярэ хабар з-за пазухі, каб скрывіць сьцежкі правасудзьдзя.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 17 : 8
8 Хабар — каштоўны камень у вачах гаспадара яго, куды толькі зьвернецца ён, будзе мець посьпех.
1 ЦІМАФЕЯ 6 : 10
10 Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.
АМОС 5 : 12
12 Бо Я ведаю шматлікія правіны вашыя і цяжкія грахі вашыя; вы прыгнятаеце праведніка, берацё хабары і [справу] ўбогіх у браме выкрыўляеце.
ЭКЛЕЗІЯСТ 7 : 7
7 Бо прыгнёт [іншых] мудрага робіць шалёным, і падарунак псуе сэрца.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 14
14 Падарунак таемны тушыць гнеў, а гасьцінец у заўлоньне [спыняе] вялікую ярасьць.
ІСАЯ 5 : 23
23 якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго.
ПСАЛЬМЫ 26 : 10
10 у руках якіх брыдота, правіца якіх напоўнена хабарамі.
МАЦЬВЕЯ 28 : 12 – 15
12 І тыя, сабраўшыся са старшынямі і зрабіўшы нараду, далі даволі грошаў жаўнерам,
13 кажучы: «Скажыце, што вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, укралі Яго, калі вы спалі.
14 І, калі пачуе пра гэта ваявода, мы пераканаем яго, і вам учынім, каб ня мелі клопату».
15 Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. І пашырылася слова гэтае між Юдэямі аж да сёньня.
ІСАЯ 1 : 23
23 Князі твае — бунтаўнікі і супольнікі злодзеяў; яны ўсе любяць падарункі і гоняцца за хабарамі, а не спагадаюць сіраце, і справа ўдоваў іх не цікавіць.
ЁЎ 15 : 34
34 Грамада бязбожніка будзе бясплоднай, агонь спаліць намёты хабарнікаў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 1
1 Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 10 : 2
2 Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 4
4 Валадар правасудзьдзем умацоўвае зямлю, а чалавек, які [любіць] дары, руйнуе яе.
СУДЗЬДЗЯЎ 16 : 5
5 І прыйшлі да яе валадары Філістынцаў, і сказалі: «Ашукай яго і даведайся, адкуль сіла ягоная вялікая і як нам перамагчы яго, і зьвязаць яго, і ўпакорыць яго. Калі гэта зробіш, дамо табе за гэта тысячу і сто срэбнікаў кожны».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 28 : 21
21 Нядобра зважаць на аблічча, бо дзеля кавалку хлеба чалавек робіць беззаконьне.
ЯКУБА 2 : 7
7 Ці ж не яны блюзьняць на добрае імя, якое вы прызываеце?
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 16 : 19
19 Не крыві суду. Не глядзі на аблічча і не бяры падарункі, бо падарунак засьляпляе вочы мудрым і перакручвае словы праведных.
Leave a Reply