Пра што гаворыць Біблія утаймаваць язык – Усе біблейскія вершы пра утаймаваць язык

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае утаймаваць язык

ПСАЛЬМЫ 141 : 3
3 Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!

ЯКУБА 1 : 19 – 21
19 Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,
20 бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.
21 Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.

ЯКУБА 3 : 8
8 а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.

МАЦЬВЕЯ 12 : 34
34 Спараджэньне яхідны! Як вы можаце гаварыць добрае, калі вы злыя? Бо з перапоўненага сэрца гавораць вусны.

ЯКУБА 1 : 26
26 Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.

МАЦЬВЕЯ 15 : 11
11 Ня тое, што ўваходзіць у вусны, апаганьвае чалавека, але тое, што выходзіць з вуснаў, апаганьвае чалавека».

ПРЫПОВЕСЬЦІ 18 : 21
21 Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 21 : 23
23 Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.

ЯКУБА 1 : 2 – 4
2 Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,
3 ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.
4 А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

КАЛАСЯНАЎ 4 : 6
6 Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.

1 ЯНА 2 : 15
15 Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *