Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае усё будзе ок
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 5
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
РЫМЛЯНАЎ 8 : 28
28 А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
ЯРЭМІЯ 29 : 11 – 14
11 Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.
12 Вы будзеце клікаць Мяне, і пойдзеце, і будзеце маліцца да Мяне, і Я выслухаю вас.
13 І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шукаць Мяне ўсім сэрцам вашым.
14 І Я буду знойдзены вамі, кажа ГОСПАД, і Я адмяню няволю вашую і зьбяру вас спасярод усіх народаў і з усіх месцаў, у якія Я выгнаў вас, кажа ГОСПАД, і вярну вас у месца, з якога Я выгнаў вас.
ПСАЛЬМЫ 118 : 6 – 9
6 ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?
7 ГОСПАД са мною, Ён — дапамога мая, і я буду глядзець [на загубу] тых, што мяне ненавідзяць.
8 Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на чалавека.
9 Лепш мець надзею на ГОСПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.
ІСАЯ 41 : 10
10 Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
2 КАРЫНЬЦЯНАЎ 4 : 8 – 18
8 Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;
9 мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.
10 Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым.
11 Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.
12 Так што сьмерць дзейнічае ў нас, а жыцьцё — у вас.
13 А маючы той самы дух веры, як напісана: «Я верыў і дзеля гэтага гаварыў», і мы верым і дзеля гэтага гаворым,
14 ведаючы, што Той, Які ўваскрасіў Госпада Ісуса, уваскрасіць праз Ісуса і нас і паставіць разам з вамі.
15 Бо ўсё дзеля вас, каб багацьце ласкі праз шматлікія падзякі памнажалася на славу Божую.
16 Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.
17 Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,
18 якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.
ЭФЭСЦАЎ 6 : 11
11 Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,
ПСАЛЬМЫ 23 : 1 – 6
1 Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!
2 На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.
3 Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.
4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
5 Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты.
6 Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.
ФІЛІПЯНАЎ 4 : 13
13 Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
ПСАЛЬМЫ 1 : 1 – 3
1 Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
2 бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
3 І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 13
13 Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.
МАЦЬВЕЯ 6 : 25
25 Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
РЫМЛЯНАЎ 8 : 18
18 Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.
ЯНА 8 : 31 – 32
31 Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.
32 І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 3 : 1 – 6
1 Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
2 бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.
3 Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,
4 і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
5 Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
6 Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Leave a Reply