Пра што гаворыць Біблія усёведанне – Усе біблейскія вершы пра усёведанне

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае усёведанне

ПСАЛЬМЫ 147 : 5
5 Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.

1 ЯНА 3 : 20
20 Бо калі сэрца нас дакарае, дык Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё.

ЯРЭМІЯ 1 : 5
5 «Перш, чым Я ўфармаваў цябе ва ўлоньні [маці], Я ведаў цябе; перш, чым ты выйшаў з чэрава, Я пасьвяціў цябе, прарокам для народаў Я паставіў цябе».

ІСАЯ 40 : 28
28 Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!

ЯРЭМІЯ 23 : 24
24 Калі чалавек схаваецца ў схове, ці ж Я ня ўбачу яго? — кажа ГОСПАД. Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа ГОСПАД.

ПСАЛЬМЫ 147 : 4 – 5
4 Ён вызначае лік зоркам, кожную імем яе называе.
5 Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.

ПСАЛЬМЫ 139 : 1 – 6
1 Кіраўніку хору. Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
3 Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.
4 Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
5 Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.
6 Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!

ІСАЯ 40 : 13 – 14
13 Хто ўзважвае Дух ГОСПАДА? І які чалавек Яму даваў параду сваю?
14 З кім Ён раіўся і хто настаўляў Яго, і хто вучыў Яго сьцежцы суду, і вучыў Яго веданьню, і шляху розуму навучаў Яго?

МАЦЬВЕЯ 10 : 30
30 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 2 : 11
11 Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.

ДЗЕІ 1 : 24
24 і, молячыся, сказалі: «Ты, Госпадзе, Які ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў

РЫМЛЯНАЎ 11 : 33 – 36
33 О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
34 Бо хто пазнаў розум Госпада? Ці хто стаўся дарадцам Яму?
35 Ці хто даў Яму наперад, каб Ён аддаў яму?
36 Бо ўсё з Яго, і праз Яго, і для Яго. Яму слава на вякі. Амэн.

1 ЛЕТАПІСАЎ 28 : 9
9 І ты, Салямоне, сыне мой, ведай Бога, Айца твайго, і служы Яму з сэрцам шчырым і душою ахвотнаю, бо ГОСПАД дасьледуе ўсе сэрцы і разумее ўсе намеры думак. Калі будзеш шукаць Яго, ты знойдзеш Яго; а калі пакінеш Яго, Ён пакіне цябе назаўжды.

ГЕБРАЯЎ 4 : 13
13 І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.

ЯРЭМІЯ 29 : 11
11 Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 29 : 29
29 Схаванае [належыць] ГОСПАДУ, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж на вякі, каб мы выконвалі ўсе словы Закону гэтага.

РЫМЛЯНАЎ 8 : 29
29 Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *