Пра што гаворыць Біблія усюдыіснасць – Усе біблейскія вершы пра усюдыіснасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае усюдыіснасць

ЯРЭМІЯ 23 : 24
24 Калі чалавек схаваецца ў схове, ці ж Я ня ўбачу яго? — кажа ГОСПАД. Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа ГОСПАД.

ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 3
3 Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.

ПСАЛЬМЫ 139 : 7 – 10
7 Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?
8 Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] у пекле, — вось, [і там] Ты!
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.

ПСАЛЬМЫ 139 : 1 – 24
1 Кіраўніку хору. Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне].
2 Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
3 Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.
4 Бо няма яшчэ словаў на языку маім, а Ты, ГОСПАДЗЕ, ведаеш усё.
5 Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.
6 Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!
7 Куды мне ісьці ад Духа Твайго і ад аблічча Твайго куды ўцячы?
8 Калі б я ўзыйшоў на неба, Ты там; калі б паслаў сабе [ложак] у пекле, — вось, [і там] Ты!
9 Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,
10 там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая.
11 Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне»,
12 дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.
13 Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
14 Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
15 Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
17 Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!
18 Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.
19 Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
20 Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.
21 Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?
22 Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.
23 Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!
24 І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

КАЛАСЯНАЎ 1 : 17
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.

ЁЎ 34 : 21
21 Бо вочы Ягоныя — над шляхамі чалавека, і Ён бачыць усе крокі ягоныя.

МАЦЬВЕЯ 18 : 20
20 Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

МАЦЬВЕЯ 28 : 19 – 20
19 Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа,
20 навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

ІСАЯ 57 : 15
15 Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

ІСАЯ 43 : 2
2 Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

ДЗЕІ 17 : 27
27 каб шукалі Госпада, можа, дакрануцца Яго і знойдуць, хоць Ён і недалёка ад кожнага з нас,

ЁЎ 11 : 7 – 9
7 Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага?
8 Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты нешта будзеш ведаць?
9 Даўжэйшая за зямлю мерка Ягоная і шырэйшая за мора.

АДКРЫЦЬЦЁ 3 : 20
20 Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.

ГЕБРАЯЎ 4 : 12
12 Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *