Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Устрыманасць
ЁЎ 31 : 1
1 Я заключыў запавет з вачамі маімі, каб не глядзець мне на дзяўчыну.
МАЦЬВЕЯ 5 : 28
28 А Я кажу вам, што ўсякі, хто глядзіць на жанчыну, жадаючы яе, ужо чужаложыць з ёю ў сэрцы сваім.
МАЦЬВЕЯ 19 : 12
12 Бо ёсьць скапцы, што з улоньня маці гэткімі нарадзіліся; і ёсьць скапцы, якія выпакладаныя людзьмі; і ёсьць скапцы, якія самі сябе выпакладалі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа ўмясьціць, няхай умесьціць».
РЫМЛЯНАЎ 13 : 13
13 Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці,
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 9
9 а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 29
29 Але кажу вам, браты: час ужо наблізіўся; таму тыя, што маюць жонак, павінны быць як ня маюць;
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 38
38 Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 9 : 27
27 але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца нявартым.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 5
5 Дык мярцьвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасьць, жарсьць, благое пажаданьне і хцівасьць, якая ёсьць ідалапаклонствам,
1 ЦІМАФЕЯ 4 : 12
12 Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 2
2 старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.
АДКРЫЦЬЦЁ 14 : 1
1 І ўбачыў я, і вось, Ягня, Які стаіць на гары Сыён, і з Ім сто сорак чатыры тысячы тых, якія маюць імя Айца Ягонага, напісанае на ілбах іхніх.
БЫЦЬЦЁ 39 : 12
12 I яна схапіла яго за адзеньне ягонае, кажучы: «Ляж са мною». Але ён пакінуў адзеньне сваё ў руцэ ейнай, і ўцёк, і выйшаў навонкі.
2 САМУЭЛЯ 11 : 13
13 І паклікаў яго Давід, і ён еў перад абліччам ягоным, і піў, і напаіў яго. І выйшаў ён увечары, і спаў на посьцілцы сваёй між слугаў гаспадара свайго, а ў дом свой не пайшоў.
РУТ 3 : 13
13 Заставайся на ноч, а раніцаю, калі ён адкупіць цябе, добра, няхай адкупіць. А калі ён не захоча адкупіць цябе, я адкуплю цябе, як жывы ГОСПАД. Сьпі тут да раніцы».
МАЦЬВЕЯ 1 : 25
25 і не спазнаў яе, аж нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму імя Ісус.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 8
8 А нежанатым і ўдовам кажу: добра ім, калі застануцца, як я;
Leave a Reply