Пра што гаворыць Біблія усемагутнасць – Усе біблейскія вершы пра усемагутнасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае усемагутнасць

МАЦЬВЕЯ 19 : 26
26 А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

ЛУКІ 1 : 37
37 Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».

ІСАЯ 40 : 28
28 Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!

ЯРЭМІЯ 32 : 27
27 «Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?

ПСАЛЬМЫ 147 : 5
5 Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.

ЁЎ 42 : 2
2 «Ведаючы, ведаю, што Ты ўсё можаш, і што намер Твой ня можа быць спынены.

РЫМЛЯНАЎ 1 : 20
20 Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.

МАРКА 10 : 27
27 Ісус, паглядзеўшы на іх, гаворыць: «У людзей гэта немагчыма, але ня ў Бога, бо ў Бога ўсё магчыма».

ГЕБРАЯЎ 1 : 3
3 Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,

ІСАЯ 44 : 24
24 Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю. І хто [тады] быў са Мною?

ЁЎ 37 : 23
23 Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.

АДКРЫЦЬЦЁ 19 : 6
6 І пачуў я быццам голас шматлікага натоўпу, і быццам голас мноства водаў, і быццам гук грымотаў моцных, які казаў: «Альлелюя! Бо заваладарыў Госпад, Бог Усеўладны!

ДАНІІЛ 2 : 20 – 22
20 Адказаў Данііл і сказаў: «Няхай будзе дабраслаўлёнае імя Божае ад веку і на вякі, бо мудрасьць і сіла ў Яго.
21 І Ён зьмяняе часы і поры, Ён скідае валадароў і ставіць валадароў, дае мудрасьць мудрым і веданьне тым, якія маюць розум.
22 Ён выяўляе глыбокае і схаванае; Ён ведае, што ў цемры, і сьвятло жыве з Ім.

1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 1 : 25
25 Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.

ДАНІІЛ 4 : 35

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *