Пра што гаворыць Біблія Упэўненасць – Усе біблейскія вершы пра Упэўненасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Упэўненасць

ЕГОШУА 9 : 15
15 І заключыў Егошуа мір з імі, і заключыў з імі запавет, і абяцаў ім жыцьцё, а князі грамады пацьвердзілі гэта ім прысягаю.

СУДЗЬДЗЯЎ 3 : 23
23 І выйшаў Эгуд праз ганак, і замкнуў за сабою дзьверы пакоя на рыгель.

1 САМУЭЛЯ 21 : 9
9 І сказаў Давід Ахімэлеху: «Ці ня маеш тут пад рукой дзіду або меч? Бо мяча свайго і зброі сваёй я ня ўзяў у руку сваю, бо справа валадара была пільная».

2 САМУЭЛЯ 3 : 27
27 І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагава­рыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.

2 САМУЭЛЯ 20 : 10
10 І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры.

ДРУГАЗАКОНЬНЕ 29 : 19
19 Калі нехта пачуе словы прысягі гэтай і будзе пату­раць сабе ў сэрцы сваім, кажучы: “Супакой мець буду, хоць буду хадзіць у закамянеласьці сэрца майго”, той сьцягвае загубу [на зямлю], як наводненую, так і сухую.

1 ВАЛАДАРОЎ 20 : 11
11 І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Скажыце: “Няхай ня хваліцца той, хто падпярэзваецца [мячом], так, як той, хто яго здымае”».

2 ВАЛАДАРОЎ 18 : 21
21 Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.

ІСАЯ 36 : 6
6 Вось, ты спадзяешся на Эгіпет, на гэтую трысьціну паламаную, якая, калі хто на яе абапрэцца, убіваецца ў далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпту, для ўсіх, якія на яго спадзяюцца.

ЁЎ 11 : 20
20 А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы».

ЁЎ 15 : 31
31 Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.

ЁЎ 29 : 18
18 Я гаварыў у душы: “У гнязьдзе сваім я памру і, як пясок, памножу дні свае.

ПСАЛЬМЫ 10 : 6
6 Ён гаворыць у сэрцы сваім: «Я не пахіснуся, з пакаленьня ў пакаленьне ліха ня будзе [ў мяне]».

ПСАЛЬМЫ 20 : 8
8 Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.

ПСАЛЬМЫ 30 : 6
6 Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на [ўсё] жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю — радасьць.

ПСАЛЬМЫ 33 : 17
17 ненадзейны конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.

ПСАЛЬМЫ 36 : 2
2 Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі,

ПСАЛЬМЫ 44 : 6
6 Праз Цябе мы паб’ем прыгнятальнікаў нашых, праз імя Тваё стопчам тых, што паўстаюць супраць нас.

ПСАЛЬМЫ 49 : 7
7 якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *