Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Упартасць
2 ЛЕТАПІСАЎ 36 : 16
16 Але яны сьмяяліся з пасланцоў Божых, і грэбавалі словам Ягоным, і зьдзекваліся з прарокаў Ягоных, аж узьняўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, ажно не было лекаваньня.
ПСАЛЬМЫ 95 : 11
11 Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у супачынак Мой».
ГЕБРАЯЎ 3 : 8
8 не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,
ГЕБРАЯЎ 3 : 15
15 пакуль гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».
ГЕБРАЯЎ 4 : 7
7 ізноў Ён вызначае дзень “сёньня”, кажучы праз Давіда, праз гэтулькі часу, як было сказана: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя».
ПРЫПОВЕСЬЦІ 1 : 31
31 Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 29 : 1
1 Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.
БЫЦЬЦЁ 6 : 3
3 І сказаў ГОСПАД: «Ня будзе Дух Мой змагацца ў чалавеку вечна, бо ён — цела. І будуць дні ягоныя сто дваццаць гадоў».
БЫЦЬЦЁ 6 : 5
5 І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.
БЫЦЬЦЁ 6 : 7
7 І сказаў ГОСПАД: «Зьнішчу чалавека, якога стварыў, з аблічча зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуна, да птушкі паднебнай, бо шкадую, што зрабіў іх».
БЫЦЬЦЁ 19 : 9
9 Але яны сказалі: «Ідзі прэч». І сказалі: «Сам прыйшоў пажыць, і будзе судзіць, судзячы [нас]? Цяпер будзе табе горш, чым ім». І накінуліся на чалавека гэтага, на Лота, і падыйшлі, каб выламіць дзьверы.
ЛІКІ 14 : 22
22 Усе людзі, якія бачылі славу Маю і знакі Мае, якія Я рабіў у Эгіпце і ў пустыні, але спакушалі Мяне ўжо дзесяць разоў і ня слухалі голасу Майго,
1 САМУЭЛЯ 2 : 25
25 Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог. Але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.
Leave a Reply