Пра што гаворыць Біблія удзячнасць – Усе біблейскія вершы пра удзячнасць

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае удзячнасць

1 ТЭСАЛОНЦАЎ 5 : 18
18 За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

ГЕБРАЯЎ 12 : 28
28 Дзеля гэтага мы, прыймаючы Валадарства непарушнае, будзем мець ласку, праз якую будзем служыць Богу, падабаючыся [Яму], з сарамлівасьцю і багабойнасьцю,

1 ЦІМАФЕЯ 6 : 17 – 19
17 Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;
18 каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,
19 зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

2 ТЭСАЛОНЦАЎ 1 : 1 – 12
1 Павал, і Сілуан, і Цімафей — царкве Тэсалонцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце:
2 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
3 Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як належыцца, бо моцна ўзрастае вера вашая і памнажаецца любоў кожнага адзін да аднаго між усімі вамі,
4 так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых дзеля цярплівасьці вашай і веры ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і прыгнётах, якія вы пераносіце,
5 на выяўленьне праведнага суду Божага, каб вам быць вартымі Валадарства Божага, дзеля якога і пакутуеце.
6 Бо праведна перад Богам аднагарадзіць прыгнётам тым, якія вас прыгнятаюць,
7 а вам, прыгнятаным, — патоляй разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з анёламі сілы Яго,
8 Які ў полымі агню зьдзяйсьняе помсту над тымі, што ня ведаюць Бога і не паслухмяныя Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9 Яны атрымаюць прысуд — вечнае зьнішчэньне, ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Яго,
10 калі Ён прыйдзе ўславіцца ў сьвятых Сваіх і стацца дзівосным у дзень той у-ва ўсіх, якія паверылі, бо вы паверылі нашаму сьведчаньню сярод вас.
11 Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі пакліканьня і споўніў з моцаю ўсякае ўпадабаньне добрасьці і справу веры,
12 каб праславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы — у Ім, паводле ласкі Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

ПСАЛЬМЫ 100 : 3 – 4
3 Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.
4 Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!

ГАЛЯТАЎ 2 : 20
20 Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.

ЯРЭМІЯ 31 : 3
3 Здалёк зьявіўся мне ГОСПАД [і сказаў]: “Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, дзеля гэтага Я выяўлю міласэрнасьць табе.

ЛУКІ 17 : 11 – 19
11 І сталася, як ішоў у Ерусалім, праходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
12 І, калі ўваходзіў Ён у адно мястэчка, сустрэлі яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк.
13 І ўзвысілі яны голас, кажучы: «Ісусе, Настаўнік! Зьлітуйся над намі».
14 І, убачыўшы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятарам». І сталася, калі яны ішлі, былі ачышчаныя.
15 Адзін жа з іх, бачачы, што аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога,
16 і ўпаў на твар ля ног Яго, дзякуючы Яму, і гэта быў Самаранін.
17 Адказваючы, Ісус сказаў: «Ці ня дзесяць былі ачышчаныя? Дзе ж дзевяць?
18 Яны не вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца».
19 І сказаў яму: «Устань, ідзі. Вера твая збавіла цябе».

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *