Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае удава
МАРКА 12 : 41 – 44
41 І Ісус, сеўшы насупраць скарбніцы, глядзеў, як натоўп кідае медзь у скарбніцу. І многія багатыя кідалі шмат.
42 І, прыйшоўшы, адна ўбогая ўдава кінула дзьве лепты, гэта значыць, кадрант.
43 І, паклікаўшы вучняў Сваіх, Ён гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам, што гэтая ўбогая ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбніцу.
44 Бо ўсе кідалі з лішку свайго, а яна з нястачы сваёй укінула ўсё, што мела, усё сваё ўтрыманьне».
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 9
9 а калі не ўстрымаюцца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распаляцца.
ПСАЛЬМЫ 68 : 5
5 Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 3 – 6
3 Удоваў шануй, тых, якія праўдзіва ўдовы.
4 А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
5 Праўдзівая ўдава і адзінокая спадзяецца на Бога і трывае ў малітвах і просьбах уночы і ўдзень,
6 а тая, што жыве ў распусьце, жывучы, мёртвая.
ЯРЭМІЯ 7 : 7
7 Я дазволю вам жыць на месцы гэтым, у зямлі, якую Я даў бацькам вашым ад вякоў і на вякі.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 15 : 25
25 ГОСПАД развальвае дом пыхліўцаў, а мяжу ўдавы Ён вызначае.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 7 : 39
39 Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 9 – 12
9 Удава мае быць унесеная ў сьпіс, якой ня менш як шэсьцьдзясят гадоў, якая была жонкаю аднаго мужа,
10 засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
11 А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,
12 атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.
Leave a Reply