Пра што гаворыць Біблія Тысячагоддзе – Усе біблейскія вершы пра Тысячагоддзе

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Тысячагоддзе

ІСАЯ 65 : 25
25 Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.

САФОНІЯ 3 : 13
13 Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць беззаконьне і ня будзе гаварыць хлусьні, і ня знойдзецца ў вуснах іхніх язык падманлівы, бо яны будуць пасьвіцца і супачываць, і ніхто ня будзе палохаць [іх]».

ЗАХАРЫЯ 9 : 10
10 Я вынішчу калясьніцы ў Эфраіма і коней у Ерусаліме, і будзе зьнішчаны лук баявы. І Ён прамовіць пра супакой народам, і ўлада Ягоная — ад мора аж да мора і ад ракі аж да канцоў зямлі.

ЗАХАРЫЯ 14 : 21
21 І будуць усе казаны ў Ерусаліме і ў Юдзе сьвятымі для ГОСПАДА Магуцьцяў. І прыйдуць усе, хто складае ахвяру, і возьмуць, і будуць варыць у іх, і ня будзе ўжо Хананейца ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў у той дзень.

МАЦЬВЕЯ 16 : 19
19 І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана ў небе; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана ў небе».

МАЦЬВЕЯ 26 : 29
29 Кажу ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду яго піць з вамі новае ў Валадарстве Айца Майго».

МАРКА 14 : 25
25 Сапраўды кажу вам, што больш ня буду піць з гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду піць новае віно ў Валадарстве Божым».

ГЕБРАЯЎ 8 : 11
11 І ня будзе вучыць кожны бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнай Госпада”, бо ўсе, ад малога іхняга да вялікага іхняга, будуць ведаць Мяне.

АДКРЫЦЬЦЁ 14 : 6
6 І ўбачыў я іншага анёла, які ляцеў па сярэдзіне неба, які меў вечнае Эвангельле, каб дабравесьціць жыхарам зямлі, і ўсім народам, і каленам, і мовам, і плямёнам,

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *