Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Тырца
ЛІКІ 26 : 33
33 А Цэлафхад, сын Хэфэра, ня меў сыноў, а толькі дочак, а імёны дочак Цэлафхада: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.
ЛІКІ 36 : 11
11 і выйшлі замуж Махля, Тырца, Хогля, Мілька і Ноа, дочкі Цэлафхада, за сыноў дзядзькоў сваіх.
ЕГОШУА 17 : 3
3 А Цэлафхад, сын Хефэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, ня меў сыноў, а толькі дочкі, якія называліся: Махла, Ноа, Хогля, Мілка і Тырца.
ЛІКІ 27 : 11
11 Калі няма братоў бацькі ягонага, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў сям’і ягонай, і ён возьме спадчыну”. І гэта будзе пастанова для сыноў Ізраіля, прысуд, які загадаў ГОСПАД Майсею».
ЛІКІ 36 : 13
13 Гэта прыказаньні і прысуды, якія загадаў ГОСПАД праз Майсея сынам Ізраіля на раўнінах Мааву каля Ярдану насупраць Ерыхону.
ЕГОШУА 17 : 4
4 І яны прыйшлі перад аблічча Элеазара сьвятара, і Егошуа, сына Нуна, і князёў, і сказалі: «ГОСПАД загадаў Майсею, каб даў нам спадчыну між братоў нашых». І далі ім паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА спадчыну між братоў бацькі іхняга.
ЕГОШУА 12 : 24
24 валадар Тырцы — адзін; усіх валадароў — трыццаць адзін.
1 ВАЛАДАРОЎ 14 : 17
17 І ўстала жонка Ерабаама, і пайшла, і прыйшла ў Тырцу. І калі яна пераступала парог дому, памёр хлопец.
1 ВАЛАДАРОЎ 15 : 21
21 І пачуў [пра гэта] Бааша, і кінуў будаваць Раму, і вярнуўся ў Тырцу.
1 ВАЛАДАРОЎ 15 : 33
33 У трэцім годзе Асы, валадара Юды, Бааша, сын Ахіі, стаў валадаром над усім Ізраілем у Тырцы на дваццаць чатыры гады.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 6
6 І супачыў Бааша з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Тырцы. А пасьля яго стаў валадаром Эла, сын ягоны.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 9
9 І слуга ягоны Зімры, начальнік над паловаю калясьніцаў, змовіўся супраць яго. І калі Эла быў напіўся ў доме Арцы, загадчыка дому ў Тырцы,
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 15
15 У дваццаць сёмым годзе Асы, валадара Юды, заваладарыў Зімры на сем дзён у Тырцы, а народ [Ізраіля] разлажыўся табарам каля Гіббэтону, гораду Філістынцаў.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 17
17 І выйшаў Омры, і ўвесь Ізраіль з ім, з-пад Гіббэтону і абляглі Тырцу.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 23
23 У трыццаць першым годзе Асы, валадара Юды, Омры стаў валадаром над Ізраілем на дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў.
1 ВАЛАДАРОЎ 16 : 24
24 І ён купіў за два таленты срэбра ў Шэмэра гару Шамэрон, і забудаваў гару, і гораду, які пабудаваў, даў імя Самарыяй ад імя Шэмэра, гаспадара гары.
2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 14
14 І выйшаў Мэнахэм, сын Гадзі, з Тырцы, і прыйшоў у Самарыю, і напаў на Шальлюма, сына Ябэша, у Самарыі, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго.
2 ВАЛАДАРОЎ 15 : 16
16 І спустошыў Мэнахэм Тыфсах і ўсё, што ў ім было, і ваколіцы ягоныя, [пачынаючы] ад Тырцы, бо [горад] не адчыніў яму [брамы]. І ён выбіў яго, і ўсіх цяжарных жанчынаў пасек.
Leave a Reply