Пра што гаворыць Біблія Танцы – Усе біблейскія вершы пра Танцы

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Танцы

ВЫХАД 15 : 20
20 I ўзяла Мірыям прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі.

ВЫХАД 32 : 19
19 I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.

СУДЗЬДЗЯЎ 11 : 34
34 І вярнуўся Ефтах у Міцпу ў дом свой, і выйшла насустрач яму дачка ягоная, скачучы пры гуках бубнаў. А Ефтах ня меў апроч яе дзяцей.

СУДЗЬДЗЯЎ 21 : 21
21 Калі ўбачыце дзяўчатаў з Шыло, якія выйшлі ў карагодах танчыць, выходзьце з вінаграднікаў і хапайце іх, кожны сабе жонку спасярод дочак Шыло, і вядзіце ў зямлю Бэн’яміна.

1 САМУЭЛЯ 18 : 6
6 І, калі ішлі [ваяры], калі вяртаўся Давід, перамогшы Філістынцаў, выходзілі жанчыны з песьнямі і танцамі, з бубнамі і гусьлямі насустрач валадару Саўлу.

1 САМУЭЛЯ 21 : 11
11 І ўстаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыйшоў да Ахіша, валадара Гату.

1 САМУЭЛЯ 30 : 16
16 І ён павёў яго. І вось, тая [арда] разыйшлася па абліччы ўсёй зямлі, елі і пілі, і сьвяткавалі дзеля вялікай здабычы, сабранай у зямлі Філістынскай і ў зямлі Юды.

2 САМУЭЛЯ 6 : 16
16 І калі Каўчэг ГОСПАДА прыйшоў у горад Давіда, Міхаль, дачка Саўла, глядзела праз вакно, і ўбачыла Давіда, які скакаў і танчыў перад абліччам ГОСПАДА, і пагрэбавала ім у сэрцы сваім.

ЁЎ 21 : 11
11 Дзеці іхнія, як статак, выходзяць, і малыя іхнія гуляюць вакол іх.

ПСАЛЬМЫ 30 : 11
11 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёй!

ПСАЛЬМЫ 149 : 3
3 Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

ПСАЛЬМЫ 150 : 4
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!

ЭКЛЕЗІЯСТ 3 : 4
4 Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць.

ЯРЭМІЯ 31 : 4
4 Я зноў адбудую цябе, і будзеш ты адбудаваная, дзяўчына Ізраіля. Ты зноў аздобішся бубнамі тваімі і выйдзеш у карагодзе тых, якія радуюцца.

ЯРЭМІЯ 31 : 13
13 Тады будзе радавацца дзяўчына ў танцы, і юнакі, і старыя разам [з ёю]. І Я перамяню жалобу іхнюю ў радасьць, і суцешу іх, і ўзьвесялю іх ад смутку іхняга.

ПЛАЧ 5 : 15
15 Спынілася вясёласьць сэрца нашага, перамяніліся ў жалобу карагоды нашыя.

МАЦЬВЕЯ 11 : 17
17 і кажуць: “Мы гралі вам на жалейцы, і вы не скакалі; мы галасілі, і вы ня плакалі”.

ЛУКІ 15 : 25
25 А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.

МАЦЬВЕЯ 14 : 6
6 А калі Ірад спраўляў народзіны, дачка Ірадыяды таньчыла пасярод іх і спадабалася Іраду.

МАРКА 6 : 22
22 дачка Ірадыяды ўвайшла і танчыла, і спадабалася Іраду і тым, што з ім узьлягалі. І сказаў валадар дзяўчыне: «Прасі ў мяне, што хочаш, і я дам табе».

ВЫХАД 32 : 19
19 I сталася, калі ён наблізіўся да табару і ўбачыў цяля і танцы, узгарэўся гнеў Майсея, і ён кінуў з рук сваіх табліцы, і разьбіў іх пад гарою.

ВЫХАД 32 : 25
25 I ўбачыў Майсей народ, што ён неакелзаны, бо Аарон раскелзаў яго на паганьбеньне перад ворагамі ягонымі.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *