Сідон

Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Сідон

БЫЦЬЦЁ 10 : 15
15 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, і Хета,

1 ЛЕТАПІСАЎ 1 : 13
13 А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,

БЫЦЬЦЁ 10 : 19
19 І была мяжа Хананейцаў ад Сідону ў накірунку Герару аж да Газы, а ў накірунку Садома і Гаморы, Адмы і Цэвоіма — аж да Ляшы.

БЫЦЬЦЁ 49 : 13
13 Завулён на беразе мора будзе жыць і каля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону.

ЕГОШУА 19 : 28
28 [Таксама] Эброн, Рэхоў, Хамон і Кана аж да Вялікага Сідону.

2 САМУЭЛЯ 24 : 6
6 І пайшлі яны ў Гілеад і ў зямлю Тахтыль-Хадшы, і пайшлі ў Дан-Яан, і павярнулі ў бок Сідону.

ЕГОШУА 13 : 6
6 Усіх, што жывуць у гарадах ад Лібану аж да Місрэфот-Маіму на захад, усіх Сідонцаў Я выганю перад абліччам сыноў Ізраіля. Толькі жэрабям па­дзялі зямлю ў спадчыну між сынамі Ізраіля, як Я загадаў табе.

СУДЗЬДЗЯЎ 18 : 7
7 І пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Ляіш, і ўбачылі народ, які жыве без аніякага страху па звычаю Сідонцаў, у бясьпецы і ў супакоі, бо не было нікога, хто нападаў бы на зямлю іхнюю. І Сідонцы былі ад іх далёка, і ня мелі яны ніякіх справаў з Асурам.

СУДЗЬДЗЯЎ 1 : 31
31 Асэр ня выгнаў жыхароў Акко, Сідону, Ахлябу, Ахзібу, Гэльбы, Афэка і Рэхову.

СУДЗЬДЗЯЎ 3 : 3
3 пяць валадароў Філістынскіх, і ўсе Хананейцы, Сідонцы і Хівеі, што жылі ў гарах Лібану, ад гары Баал-Гермон аж да ўваходу ў Хамат.

1 ВАЛАДАРОЎ 5 : 6
6 І цяпер ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібану, а слугі мае няхай будуць разам са слугамі тваімі. Я буду пла­ціць табе за слугаў тваіх, колькі ты скажаш. Бо ты ведаеш, што няма ў нас чалавека, які б умеў секчы дрэвы так, як Сідонцы».

1 ЛЕТАПІСАЎ 22 : 4
4 і дрэва кедровага бяз ліку, бо Сідонцы і Тырыяне прывезьлі для Давіда шмат дрэва кедровага.

ЭЗРА 3 : 7
7 І далі яны срэбра мулярам і цесьлярам, і ежу, і пітво, і алей для Сідонцаў і Тырыянаў, каб прывезьлі дрэвы кедровыя з Лібану да мора Яфскага з дазволу Кіра, валадара Пэрсаў.

Comments

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *