Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае сябе
2 ЦІМАФЕЯ 3 : 16
16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,
РЫМЛЯНАЎ 15 : 4
4 Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.
ІСАЯ 40 : 8
8 Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.
2 ПЯТРА 1 : 21
21 бо ніколі прароцтва не прыносілася воляй чалавека, але гаварылі яго сьвятыя Божыя людзі, ведзеныя Духам Сьвятым.
ЛУКІ 8 : 11
11 Вось жа прыповесьць гэтая: насеньне ёсьць слова Божае.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 4 : 2
2 Не дадавайце [нічога] да таго, што я загадваю вам, і не адымайце ад яго, захоўваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я загадваю вам.
1 ТЭСАЛОНЦАЎ 2 : 13
13 Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 12 : 32
32 Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.
ЯНА 10 : 35
35 Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, і ня можа быць парушана Пісаньне,
Leave a Reply