Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае супрацоўнікаў
КАЛАСЯНАЎ 3 : 23
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
ПРЫПОВЕСЬЦІ 22 : 16
16 Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.
РЫМЛЯНАЎ 4 : 4
4 Таму, хто робіць, нагарода ня з ласкі залічваецца, але з павіннасьці;
ЯКУБА 5 : 4
4 Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.
КАЛАСЯНАЎ 3 : 22 – 25
22 Слугі, у-ва ўсім слухайцеся паноў паводле цела, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але ў шчырасьці сэрца, баючыся Бога.
23 І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
24 ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
25 А хто робіць крыўду, атрымае паводле зробленае крыўды, бо няма [ў Бога] ўзіраньня на аблічча.
ЭФЭСЦАЎ 6 : 5 – 9
5 Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста,
6 не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы,
7 з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям,
8 ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
9 І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, паслабляючы пагрозы, ведаючы, што і ў вас саміх Госпад ёсьць у небе, і ў Яго няма ўзіраньня на аблічча.
ЯНА 10 : 12
12 а найміт, які ня пастыр, для якога авечкі не свае, бачыць, што прыходзіць воўк, і пакідае авечак, і ўцякае, і воўк хапае іх, і разганяе авечак.
КАЛАСЯНАЎ 4 : 1
1 Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 11 : 1
1 Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.
ЛЯВІТ 19 : 13
13 Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
МАЛАХІЯ 3 : 5
5 І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
ПРЫПОВЕСЬЦІ 25 : 13
13 Як прахалода сьнегу ў дзень жніва, так верны пасланец для таго, хто паслаў яго, ён ажыўляе душу гаспадара свайго.
МАЦЬВЕЯ 10 : 10
10 ані торбы ў дарогу, ані дзьвюх вопратак, ані сандалаў, ані кія. Бо работнік варты ежы сваёй.
1 ЦІМАФЕЯ 5 : 18
18 Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».
РЫМЛЯНАЎ 13 : 4
4 Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.
ЯНА 10 : 13
13 Найміт жа ўцякае, бо ён найміт і ня рупіцца пра авечак.
Leave a Reply