Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Сумняваючыся
ЁЎ 4 : 6
6 Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?
ЁЎ 9 : 23
23 Калі раптоўна некага біч [сьмерці] забівае, з бяды нявінных Ён насьміхаецца.
ЁЎ 30 : 21
21 Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй.
ЁЎ 23 : 17
17 Бо не ад цемры я гіну, і аблічча маё не пакрытае змрокам.
ПСАЛЬМЫ 22 : 2
2 Божа мой, Божа мой! Чаму Ты пакінуў мяне, аддаліўся ад збаўленьня майго, ад словаў стагнаньня майго?
ПСАЛЬМЫ 31 : 22
22 Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці ў горадзе ўмацаваным.
ПСАЛЬМЫ 42 : 6
6 Чаму ты сумуеш, душа мая? Чаму ў-ва мне ты трывожышся? Спадзявайся на Бога, бо яшчэ будзеш славіць Яго, збаўленьне аблічча майго і Бога майго.
ПСАЛЬМЫ 49 : 5
5 Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю.
ПСАЛЬМЫ 73 : 17
17 аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.
ПСАЛЬМЫ 77 : 3
3 У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.
ПСАЛЬМЫ 77 : 9
9 Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
ПРЫПОВЕСЬЦІ 24 : 10
10 Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.
ІСАЯ 40 : 28
28 Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!
ІСАЯ 50 : 2
2 Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.
ІСАЯ 49 : 15
15 Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!
ЯРЭМІЯ 8 : 18
18 Вясёласьць мая [перамянілася] ў смутак, і сэрца маё млее ў-ва мне.
ЯРЭМІЯ 15 : 18
18 Чаму боль мой безупынны, а рана мая невылечная, ня хоча загаіцца? Няўжо Ты станешся для мяне як воды падманлівыя, [крыніца] няпэўная?
ЯРЭМІЯ 45 : 3
3 Ты кажаш: “Гора мне, бо ГОСПАД дадае смутку да болю майго. Я змучыўся ад уздыханьняў, не знаходжу супачыну!”
ОСІЯ 10 : 3
3 Бо цяпер яны скажуць: «Няма ў нас валадара, бо мы не баяліся ГОСПАДА. І валадар што для нас зробіць?»
МАЦЬВЕЯ 8 : 26
26 І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.
МАРКА 4 : 40
40 І кажа ім: «Чаму вы так палахлівыя? Ці ж ня маеце веры?»
ЛУКІ 8 : 25
25 Ён жа сказаў ім: «Дзе вера вашая?» А яны, спалохаўшыся, у зьдзіўленьні гаварылі адзін аднаму: «Хто Ён ёсьць, што вятрам загадвае і вадзе, і яны падпарадкоўваюцца Яму?»
МАЦЬВЕЯ 14 : 31
31 А Ісус адразу, працягнуўшы руку, схапіў яго і кажа яму: «Малаверны! Чаму ты засумняваўся?»
МАЦЬВЕЯ 17 : 17
17 Ісус жа, адказваючы, сказаў: «О, пакаленьне бязьвернае і сапсаванае! Дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне сюды».
МАРКА 9 : 19
19 Ён жа, адказваючы яму, гаворыць: «О, пакаленьне бязьвернае! Як доўга буду з вамі? Як доўга буду цярпець вас? Прывядзіце яго да Мяне».
Leave a Reply