Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае спевы
ПСАЛЬМЫ 100 : 1 – 2
1 Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля!
2 Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!
КАЛАСЯНАЎ 3 : 16
16 Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
ПСАЛЬМЫ 95 : 1 – 2
1 Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
2 Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
ЯКУБА 5 : 13
13 Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.
ЭФЭСЦАЎ 5 : 19
19 гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
ПСАЛЬМЫ 150 : 1 – 6
1 Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!
2 Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!
3 Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!
4 Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!
5 Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!
6 Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!
ПСАЛЬМЫ 147 : 1
1 Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!
ПСАЛЬМЫ 13 : 6
6 А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.
1 КАРЫНЬЦЯНАЎ 14 : 15
15 Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.
ПСАЛЬМЫ 95 : 1
1 Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага!
САФОНІЯ 3 : 17
17 ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
ПСАЛЬМЫ 104 : 33
33 Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.
ДЗЕІ 16 : 25
25 Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх.
ПСАЛЬМЫ 71 : 8
8 Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.
ПСАЛЬМЫ 144 : 9
9 Божа, я новы сьпеў буду сьпяваць для Цябе, на псалтыры дзесяціструнным буду граць Табе,
ГЕБРАЯЎ 2 : 12
12 «Паведамлю імя Тваё братам Маім, пасярод царквы засьпяваю Табе».
ПСАЛЬМЫ 33 : 3
3 Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
РЫМЛЯНАЎ 15 : 9
9 а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё».
МАРКА 14 : 26
26 І, засьпяваўшы, пайшлі на гару Аліўную.
ЯНА 4 : 23 – 24
23 Але прыходзіць час, і ён ужо прыйшоў, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе.
24 Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».
Leave a Reply