Гэта біблейскія вершы, якія кажуць пра наступнае Спадчыннік
ГАЛЯТАЎ 4 : 2
2 але ён пад наглядчыкамі і аканомамі аж да вызначанага бацькам часу.
БЫЦЬЦЁ 15 : 3
3 І сказаў Абрам: «Вось, ня даў Ты мне насеньня. І вось, народжаны ў доме маім [слуга] будзе спадкаемцам маім».
БЫЦЬЦЁ 21 : 10
10 і сказала Абрагаму: «Выгані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтай з сынам маім Ісаакам».
ГАЛЯТАЎ 4 : 30
30 Але што кажа Пісаньне? «Выгані служку і сына ейнага, бо сын служкі ня будзе спадкаемцам разам з сынам свабоднай».
БЫЦЬЦЁ 25 : 6
6 А сынам наложніцаў, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дары, і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
ЛЯВІТ 25 : 46
46 і як спадчыну перадавайце іх сынам вашым, і мейце іх назаўсёды як нявольнікаў. Але над братамі сваімі, сынамі Ізраіля, не пануйце сурова.
ЛІКІ 27 : 11
11 Калі няма братоў бацькі ягонага, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў сям’і ягонай, і ён возьме спадчыну”. І гэта будзе пастанова для сыноў Ізраіля, прысуд, які загадаў ГОСПАД Майсею».
ЛІКІ 36 : 8
8 Кожная дзяўчына, якая атрымае спадчыну ў пакаленьні сыноў Ізраіля, стане жонкаю аднаго з мужчынаў пакаленьня бацькоў сваіх, каб сыны Ізраіля захавалі спадчыну бацькоў сваіх,
ЕГОШУА 17 : 6
6 бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго, а зямля Гілеад выпала астатнім сынам Манасы.
ДРУГАЗАКОНЬНЕ 21 : 17
17 Сына зьненавіджанай прызнае першародным і дасьць яму з усяго, што мае, падвойную частку, бо ён ёсьць пачатак сілы ягонай, і яму належыць права першародзтва.
РУТ 4 : 12
12 Няхай дом твой будзе як дом Пэрэса, якога Тамар нарадзіла Юдзе, праз насеньне, якое ГОСПАД дасьць табе праз гэтую дзяўчыну».
РЫМЛЯНАЎ 8 : 17
17 А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
ГАЛЯТАЎ 3 : 29
29 А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.
ГАЛЯТАЎ 4 : 7
7 Так што ты ўжо не слуга, але сын; а калі сын, дык і спадкаемца Бога праз Хрыста.
ЦІТА 3 : 7
7 каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага.
Leave a Reply